ЕС запатрабаваў ад TikTok тэрмінова патлумачыць, як працуе новая праграма TikTok Lite
Еўракамісія запатрабавала ад кампаніі на працягу сутак растлумачыць, як яна ацэньвала рызыкі выкарыстання новай праграмы TikTok Lite. Сэрвіс дае карыстальнікам магчымасць «выконваць заданні і атрымліваць узнагароды».
Еўракамісія запатрабавала ад кампаніі на працягу сутак растлумачыць, як яна ацэньвала рызыкі выкарыстання новай праграмы TikTok Lite. Сэрвіс дае карыстальнікам магчымасць «выконваць заданні і атрымліваць узнагароды».
За прагляд відэа, прастаўленне лайкаў і падпіскі на іншых юзераў карыстальнікі атрымаюць купоны Amazon, падарункавыя карты PayPal і ўнутраную валюту TikTok, якую можна выкарыстоўваць для адпраўкі гасцінцаў іншым карыстальнікам. У Google Play пазначана, што праграма падыходзіць для падлеткаў і з’яўляецца спрошчанай версіяй асноўнай.
На азіяцкім рынку TikTok Lite з’явіўся некалькі гадоў таму, у красавіку гэтага года праграма дэбютавала ў Іспаніі і Францыі. Еўракамісар у пытаннях унутранага рынку Цьеры Брэтон заявіў, што рэгулятар адправіў запыт кампаніі, каб высветліць, ці адпавядаюць функцыі праграмы новаму закону «Аб лічбавых сэрвісах» ЕС (DSA).
Еўракамісію ў першую чаргу цікавіць «патэнцыйны ўплыў новай праграмы Task and Reward Lite на непаўналетніх, а таксама на псіхічнае здароўе карыстальнікаў, у прыватнасці, у дачыненні да патэнцыйнай стымуляцыі адыктыўных паводзін». Сацсетка паабяцала даць найбольш важную інфармацыю адразу і ўсю астатнюю — да 26 красавіка.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.