ЕС стварае першы орган, які рэгулюе АІ

Новы орган — Упраўленне па штучным інтэлекце — будзе граць ключавую ролю ў еўрапейскім рэгуляванні АІ. Упраўленне створанае згодна з нядаўна прынятым законам пра АІ, які ўступіць у сілу да канца ліпеня.

1 каментарый

Упраўленне будзе дапамагаць рэгуляваць рызыкі, звязаныя з АІ, і спрыяць укараненню інавацый у гэтай сферы. Рэгулятар будзе складацца з пяці падраздзяленняў:

  • Першае будзе адказваць за забеспячэнне выканання новых законаў пра АІ ў дзяржавах-сябрах ЕС, падтрымліваць сувязь з нацыянальнымі рэгулятарамі і ўзгадняць прымяненне заканадаўства, а таксама расследаваць парушэнні.
  • Другое падраздзяленне AI Safety будзе аналізаваць рызыкі, якія ўзнікаюць пры стварэнні перадавых АІ-мадэляў. Асаблівую ўвагу будуць надаваць высокаэфектыўным мадэлям агульнага прызначэння (GPAI).
  • Трэцяе падраздзяленне — Excellence in AI and Robotics — зоймецца каардынацыяй і фінансаваннем навуковых даследаванняў і распрацовак у сферы АІ. Таксама яно будзе мадэрнізаваць еўрапейскія суперкамп’ютары для навучанне перадавых мадэляў.
  • Чацвёртае — AI for Social Good — прысвечанае тэме «АІ на карысць грамадства». У яго задачы ўвойдзе распрацоўка і рэалізацыя буйных праектаў са станоўчым сацыяльным эфектам прымянення тэхналогіі.
  • Пятае падраздзяленне — «Інавацыі і каардынацыя палітыкі ў сферы АІ» — будзе адказваць за рэалізацыю стратэгіі ЕС у галіне АІ. Гэта маніторынг тэндэнцый і інвестыцый, стымуляванне ўкаранення тэхналогій у прамысловасць, падтрымка стартапаў і інш.

Цяпер у штаце ўпраўлення значыцца 60 супрацоўнікаў, найбліжэйшымі гадамі яго колькасць вырасце да 140 чалавек. Да працы прыцягваюць тэхнічных экспертаў, юрыстаў, эканамістаў і іншых профільных спецыялістаў. Таксама ўпраўленне зоймецца падрыхтоўкай падручнікаў і кодэксаў для распрацоўшчыкаў АІ. Гэтыя дакументы маюць папоўніць прававыя прабелы да поўнага ўступлення ў сілу ўсіх палажэнняў закона пра АІ.

В Европе приняли первый в мире закон об ИИ. Что в него входит?
По теме
В Европе приняли первый в мире закон об ИИ. Что в него входит?
ЕС незадаволены Telegram, але пакараць яго перашкаджаюць свае ж законы
Па тэме
ЕС незадаволены Telegram, але пакараць яго перашкаджаюць свае ж законы
ЕС дагэтуль не ведае, што рабіць з апрацоўкай асабістых даных у ChatGPT
Па тэме
ЕС дагэтуль не ведае, што рабіць з апрацоўкай асабістых даных у ChatGPT

Читать на dev.by