ЕС увёў новыя крыптасанкцыі супраць Беларусі
21-ы пакет санкцый ЕС супраць Расіі ўключае палажэнні, якія закранаюць Беларусь у крыптасферы, заўважыў Office Life.

Згодна з дакументам, апублікаваным у Афіцыйным часопісе ЕС, з 25 жніўня забарона на валоданне, кантроль і ўдзел у кіраванні кампаніямі ЕС, якія працуюць з крыптаактывамі, пашырыцца на ўсіх пастаўшчыкоў паслуг у гэтай сферы. З мінулага года абмежаванне дзейнічала для грамадзян Беларусі або фізічных асоб, якія пражываюць у нашай краіне. А цяпер яно датычыць і кампаній.
У санкцыйным спісе пазначана беларуская крыптаплатформа WhiteBird і яшчэ 13 крыптавалютных сервісаў з Грузіі, ААЭ, Панамы, Кыргызстана і Маршалавых Астравоў. Абмежаванні для WhiteBird запрацуюць з 23 жніўня.
Раней у красавіку ЕС забараніў аперацыі з крыптаарганізацыямі, якія зарэгістраваны ў Беларусі, і з беларускім лічбавым рублём, які яшчэ толькі плануецца тэставаць у гэтым паўгоддзі.

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.