«Ніколі не адчуваў сябе настолькі далёка пазаду як праграміст» — аўтар «вайб-кодынгу»
Андрэй Карпаты падзяліўся адчуваннямі ад таго, што адбываецца ў галіне апошнім часам. «Мне яшчэ ніколі не здавалася, што я настолькі адстаю як праграміст», — напісаў ён у Х.
Карпаты — сузаснавальнік OpenAI, экс-дырэктар па ШІ ў Tesla і чалавек, які прыдумаў тэрмін «вайб-коодынг». Па яго словах, сфера перажывае «радыкальны рэфактарынг», паколькі праграмісты пішуць усё менш кода.
«Думаю, я мог бы быць у 10 разоў эфектыўнейшы, калі б проста граматна сабраў разам усё, што з’явілася за апошні год. Не скарыстацца гэтым бустам выглядае як праблема з навыкамі», — дадаў ён.
ШІ кардынальна змяніў распрацоўку ПЗ дзякуючы рэдактарам кода накшталт Cursor, Claude Code і Codex і розным агентным інструментам, якія дапамагаюць пісаць код. Карпаці называе ШІ «магутным чужародным інструментам», да якога людзям забыліся прыкласці інструкцыю.
«Усе спрабуюць зразумець, як яго трымаць і як ім працаваць, а прафесію тым часам калыхае ад 9-бальнага землятрусу, які ён выклікаў», — параўнаў навуковец.
У каментарыях пагадзіліся. Інжынер Anthropic Барыс Чорны, які стаяў за ШІ-асістэнтам Claude Code, адзначыў, што такое ж пачуццё, як у топікстартара, бывае і ў яго — і што часам ён бярэцца за задачу ўручную, але пазней разумее, што ШІ справіцца хутчэй. Гэта, на яго думку, на руку навічкам, таму што кожны месяц-два наноў падладжвацца пад новыя магчымасці мадэляў вельмі складана.
Іншыя каментатары пісалі, што часам ШІ сапраўды творыць цуды, галоўнае — умела ім карыстацца.
Читать на dev.by