Калі вы хочаце атрымаць польскае грамадзянства, але не хочаце вывучаць мову і культуру, для вас дрэнныя навіны
Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы хоча змяніць правілы надання грамадзянства, піша DzikPic са спасылкай на Radio ZET. У ведамстве з’явілася ідэя ўвесці здачу тэста пры падачы заявы і павысіць патрабаваны ўзровень мовы.
Прапануецца, каб замежнікі здавалі спецыяльны тэст на 40 пытанняў па гісторыі, нормах, каштоўнасцях і польскім праве. А яшчэ каб узровень мовы быў на ўзроўні B2 — зараз дастаткова В1.
Але такія меры павінны атрымаць «вельмі шырокую падтрымку», адзначыў намеснік кіраўніка ведамства Мацей Душчык. Гэта значыць неабходныя перамовы паміж палітыкамі.
Раней прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі прапанаваў, каб замежнікі пражывалі на ПМЖ да падачы на грамадзянства не 3, а 10 гадоў па агульных правілах. Праект вярнулі на дапрацоўку, але цалкам ад яго пакуль не адмовіліся. Да 25 верасня працягваецца збор грамадскіх меркаванняў па гэтым дакуменце (нумар RPW/28127/2025).
Читать на dev.by