Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Ёсць чатыры галоўныя прычыны скарачэння працоўных месцаў — і штучнага інтэлекту сярод іх няма

З развіццём штучнага інтэлекту многія сталі баяцца, што тэхналогія адбярэ ў іх працу. Аднак для гэтага існуюць значна сур’ёзнейшыя прычыны.

Пакінуць каментарый

У ліпеньскім дакладзе Future of Work фінансавага кангламерату HSBC ключавымі прычынамі страты працы людзьмі названыя запаволенне эканамічнага росту, павелічэнне кошту жыцця, парушэнне ланцужкоў паставак і пандэмія каранавіруса. Даныя былі паказаныя на Усясветным эканамічным форуме і апублікаваныя ў маі.

Больш за палову з 803 кампаній, якія былі апытаныя на УЭФ і сумарна налічваюць 11, 3 млн супрацоўнікаў ва ўсім свеце, лічаць галоўнай пагрозай якраз эканамічную рэцэсію.

Таксама больш за палову рэспандэнтаў прытрымліваюцца думкі, што новыя тэхналогіі прывядуць да стварэння працоўных месцаў, а не да знікнення. У прыватнасці, крыху менш за палову кампаній лічаць, што спрыяць з’яўленню новых працоўных месцаў будзе АІ. Аднак 25% рэспандэнтаў думаюць, што АІ ўсё ж будзе каштаваць людзям працы, а з некаторымі супрацоўнікамі гэта ўжо адбылося. У маі Insider паведамляў, што на той момант у ЗША праз АІ ужо было звольнена каля 4 тысяч чалавек.

Паводле іншага даследавання, праведзенага Microsoft і апублікаванага ў маі, большасць супрацоўнікаў не супраць, калі АІ возьме на сябе частку нагрузкі — асабліва руцінныя, паўтаральныя задачы, — але не хочуць, каб ён зусім адабраў у іх працу.

Гендырэктар звольніў 90% тэхпадтрымкі і замяніў штучным інтэлектам
Гендырэктар звольніў 90% тэхпадтрымкі і замяніў штучным інтэлектам
Па тэме
Гендырэктар звольніў 90% тэхпадтрымкі і замяніў штучным інтэлектам
Інвестары: хайп вакол АІ становіцца вельмі падобны да бурбалкі даткомаў
Інвестары: хайп вакол АІ становіцца вельмі падобны да бурбалкі даткомаў
Па тэме
Інвестары: хайп вакол АІ становіцца вельмі падобны да бурбалкі даткомаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.