«Гэта неверагодна сумна»: Альтман пра канфлікт з Маскам і канкурэнцыю OpenAI з xAI
Генеральны дырэктар OpenAI Сэм Альтман прызнаў, што стартап xAI, заснаваны Іланам Маскам, з’яўляецца «сур’ёзным канкурэнтам» яго кампаніі, але выказаў шкадаванне з нагоды пазову Маска супраць OpenAI.
Генеральны дырэктар OpenAI Сэм Альтман прызнаў, што стартап xAI, заснаваны Іланам Маскам, з’яўляецца «сур’ёзным канкурэнтам» яго кампаніі, але выказаў шкадаванне з нагоды пазову Маска супраць OpenAI.
Кіраўнік OpenAI зрабіў гэтыя заявы на мерапрыемстве DealBook Summit, арганізаваным Тhe New York Times. Бізнэсмен адзначыў планы хAI пабудаваць дата-цэнтр у штаце Тэнэсі як сведчанне сур’ёзнасці намераў Маска ў галіне АІ. Ён таксама падкрэсліў, што лічыць непрымальным для Маска выкарыстоўваць свой палітычны ўплыў для нанясення шкоды канкурэнтам і атрымання выгады для ўласнага бізнэсу. «Гэта было б глыбока не па-амерыканску», — дадаў Альтман.
Гаворка ідзе пра планы Маска ўзначаліць Дэпартамент эфектыўнасці ўрада (DOGE), аб стварэнні якога абвясціў абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Гэтая кансультатыўная камісія мае выпрацаваць рэкамендацыі па значным скарачэнні бюджэтных выдаткаў. Бігтэх асцерагаецца, што Маск будзе выкарыстоўваць свой уплыў на Трампа для ціску на канкурэнтаў.
Таксама Альтман пракаментаваў пазоў, які падаў Маск супраць OpenAI: мільярдэр сцвярджае, што OpenAI адышла ад сваёй першапачатковай некамерцыйнай місіі — развіццё АІ на карысць чалавецтва. Ён таксама абвінавачвае кампанію ў выкарыстанні свайго ўплыву для абмежавання канкурэнцыі, уключаючы ўласны стартап xAI.
Альтман заявіў: «Я вырас, лічачы Ілана мегагероем… Гэта неверагодна сумна». Нягледзячы на напружаныя адносіны, гендырэктар OpenAI прызнаў уклад Маска ў развіццё тэхналогій: «Я лічыў, штосьці, што рабіў Ілан, было цалкам неверагодным для свету, і цяпер у мяне да яго іншыя пачуцці, але я рады, што ён ёсць».
На мерапрыемстве Альтман таксама пацвердзіў, што OpenAI працуе над рэструктурызацыяй, каб стаць прывабнейшай для інвестараў, і што ў прадуктаў распрацоўшчыка ChatGPT ужо 300 мільёнаў актыўных карыстальнікаў на тыдзень. Кампанія плануе дасягнуць аўдыторыі да 1 мільярда карыстальнікаў да 2025 года.
Если бы не конкуренция, то мы бы не имели такое сокровище как ChatGPT, но я искренне надеюсь о будущем сотрудничестве всех конкурентов для создания общего ИИ..
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Я что-то спьяну прочитал "Альтман о конфликте с масиком"
В плане внедрения технократии - маску флаг в руки.
Если бы не конкуренция, то мы бы не имели такое сокровище как ChatGPT, но я искренне надеюсь о будущем сотрудничестве всех конкурентов для создания общего ИИ..