Ці дакладна гэта той Threads? У праграмы з навінкай ад Instagram узляцелі загрузкі
За першыя 7 гадзін пасля рэлізу «забойца Twitter» ад Instagram набраў больш за 10 млн карыстальнікаў, а 100 млн дасягнуў ужо праз пяць дзён. Але аўдыторыя расла не толькі ў яго: усплёск перажыў і аднайменны сэрвіс Threads, які не мае нічога агульнага з новай сацсеткай і быў запампаваны многімі карыстальнікамі памылкова.
За першыя 7 гадзін пасля рэлізу «забойца Twitter» ад Instagram набраў больш за 10 млн карыстальнікаў, а 100 млн дасягнуў ужо праз пяць дзён. Але аўдыторыя расла не толькі ў яго: усплёск перажыў і аднайменны сэрвіс Threads, які не мае нічога агульнага з новай сацсеткай і быў запампаваны многімі карыстальнікамі памылкова.
«Стары» Threads існуе ўжо чатыры гады. Ён пазіцыянуе сябе як альтэрнатыву Slack — месенджару для працы з інтэграцыяй чужых інструментаў накшталт GitHub, Zoom ды іншых.
За тыдзень пасля рэлізу Threads ад Instagram колькасць загрузак «няправільнага» Threads на iOS у свеце падскочыла ад некалькіх да 880 тысяч. А ў Google Play яго спампавалі больш за мільён разоў. Самыя бліскучыя вынікі праграма паказала ў краінах, дзе пакуль не даступны інстаграмны Threads, напрыклад, у Іспаніі, Італіі і Германіі.
Таксама вырас трафік на сайт threads.com, які належыць не новай платформе Meta, а камунікацыйнай праграме. Афіцыйны рэсурс новай сацсеткі — threads.net, і цяпер на ім размешчаны толькі QR-код для запампоўкі праграмы.
Threads страціў палову штодзённых карыстальнікаў праз тыдзень пасля запуску
На сайце «старога» Threads і яго старонцы ў App Store ужо з’явілася пазнака пра тое, што ён не звязаны з Instagram. Але, нягледзячы на дысклэймер, праграму ўжо закідалі «каламі» і гнеўнымі водгукамі за тое, што распрацоўшчыкі — «скамеры» і «спрабуюць падмануць людзей».
Кафаўндар і гендырэктар Threads Русо Казі сказаў парталу TechCrunch, што не здзіўлены выбарам назвы для праграмы Meta (дзе ён, дарэчы, працаваў, калі кампанія яшчэ называлася Facebook), паколькі гэтае слова досыць распаўсюджанае ў інтэрнэт-асяроддзі. Ён дадаў, што ў ягонай кампаніі ёсць права на гандлёвую марку «Threads», але ці будзе яна судзіцца з Meta, не кажа.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.