ЕС ацэніць крыптавалюты паводле энергаэфектыўнасці
Еўракамісія плануе распрацаваць крытэрыі класіфікацыі крыптавалют паводле аб’ёмаў спажывання энергіі.
Цяпер арганізацыя распрацоўвае маркіроўку энергаэфектыўнасці для блакчэйн-сетак, бо перабоі з пастаўкамі газу з Расіі прымусілі асцерагацца высокіх коштаў на энерганосьбіты. Таксама існуе рызыка адключэнняў праз недахоп электраэнергіі. У выпадку празмернай нагрузкі ў сістэмах электразабеспячэння рэзідэнты дзяржаў-сяброў ЕС маюць быць гатовыя імгненна прыпыніць здабычу актываў.
На думку Еўракамісіі, паступова PoW-алгарытм здабычы крыптавалюты зжывае сябе. Замест гэтага прапануецца заахвочваць больш экалагічныя праекты, якія працуюць на аснове PoS. За мінулыя пяць гадоў энергаспажыванне на здабычу лічбавых валют вырасла на 900%, дасягнуўшы 0,4% сусветнага аб’ёму.
Читать на dev.by