Еўрапейскія рэгулятары расследуюць куплю Figma кампаніяй Adobe

Еўрапейскія антыманапольныя рэгулятары рыхтуюцца пачаць расследаванне куплі кампаніяй Adobe воблачнай платформы Figma за $20 мільярдаў.

1 каментарый

Рэгулятары мяркуюць, што купля тэхнагігантамі малых інавацыйных бізнэсаў прывядзе да знішчэння паўнавартаснай канкурэнцыі на рынку софту. Цяпер Adobe вядзе перамовы з брытанскімі, еўрапейскімі і амерыканскімі рэгулятарамі наконт угоды. Раней брытанскі рэгулятар заявіў пра разгляд угоды.

Мінюст ЗША рыхтаваў антыманапольны пазоў з патрабаваннем заблакаваць куплю. Еўрапейскія рэгулятары лічаць, што Adobe спатрэбіцца ўхваленне мясцовых уладаў, нават нягледзячы на тое, што ўгода не адпавядае «парогу абароту» для спецыяльнай праверкі рэгулятарамі ЕС.

Мінюст плануе заблакаваць куплю Figma кампаніяй Adobe
Па тэме
Мінюст плануе заблакаваць куплю Figma кампаніяй Adobe
Bloomberg: Adobe покупает Figma за $20 млрд
Па тэме
Bloomberg: Adobe покупает Figma за $20 млрд
Adobe пригрозила исками пользователям старых версий Photoshop
По теме
Adobe пригрозила исками пользователям старых версий Photoshop

Читать на dev.by