Еўрапейскі цэнтральны банк: ШІ хутчэй стварае працоўныя месцы, чым забірае
ШІ пакуль, магчыма, не знішчае працоўныя месцы ў Еўропе, а наадварот стварае. Прынамсі, да такой высновы прыйшлі аўтары публікацыі, якая з’явілася на сайце ЕЦБ. Яе заўважыў Reuters.
ШІ пакуль, магчыма, не знішчае працоўныя месцы ў Еўропе, а наадварот стварае. Прынамсі, да такой высновы прыйшлі аўтары публікацыі, якая з’явілася на сайце ЕЦБ. Яе заўважыў Reuters.
У пасце гаворыцца, што кампаніі ў еўразоне, якія актыўна ўкараняюць ШІ, зараз часцей наймаюць людзей, чым скарачаюць. Хоць апасенні адваротныя — эканамісты ўжо даўно спрачаюцца, ці не пакіне ШІ офісных супрацоўнікаў без працы. Напрыклад, нядаўняе даследаванне мюнхенскага Ifo Institute паказала, што больш за чвэрць нямецкіх кампаній чакаюць скарачэнняў з-за ШІ у бліжэйшыя пяць гадоў.
Зыходзячы з дадзеных самога ЕЦБ карціна іншая. Паводле іх апытання аб доступе бізнесу да фінансавання, кампаніі, якія ў значнай меры выкарыстоўваюць ШІ, у кароткатэрміновай перспектыве часцей плануюць пашыраць штат.
«Іншымі словамі, кампаніі з высокай доляй ШІ у сярэднім хутчэй наймаюць, чым звальняюць», — гаворыцца ў блогу. Пры гэтым Reuters падкрэслівае, што публікацыя эканамістаў не абавязкова адлюстроўвае афіцыйную пазіцыю ЕЦБ.
Аўтары таксама адзначаюць, што фірмы, якія збіраюцца інвеставаць у ШІ, у цэлым больш аптымістычна глядзяць на будучы рост занятасці. Прычым незалежна ад аб’ёму запланаваных інвестыцый. А значыць, у бліжэйшы год паўза ў найме з-за ўкладанняў у ШІ выглядае малаверагоднай.
Зрэшты, на больш доўгай дыстанцыі ўсё можа змяніцца, адзначае выданне. Больш песімістычныя апытанні звычайна ахопліваюць больш далёкі гарызонт, чым даследаванне ЕЦБ. І калі ШІ пачне па-сапраўднаму трансфармаваць вытворчыя працэсы, эфект для рынку працы можа аказацца іншым.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.