Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Піяр і хайп: інвестар з «Гульні на паніжэнне» кажа, што ШІ-кампаніі дбаюць толькі пра сябе, а людзям няма чаго баяцца

Інвестар Майкл Б’юры, вядомы па фільме «Гульня на паніжэнне» і праслаўлены стаўкай супраць амерыканскага іпатэчнага пузыра сярэдзіны нулявых, лічыць, што заклікі кіраўнікоў ШІ-кампаній прытармазіць развіццё тэхналогіі «працуюць у іхных уласных інтарэсах». На ягоную думку, кіраўнікі OpenAI, Anthropic ды іншых тэхкампаній такім чынам імкнуцца ўмацаваць свае пазіцыі перад магчымымі IPO.

Пакінуць каментарый

У карыслівасці Б’юры абвінаваціў іх у X. Ён прывёў чатыры аргументы.

Па-першае, паводле словаў Б’уры, вялікія моўныя мадэлі не роўна ШІ і не стануць AGI, таму «запавольваць тут няма чаго». Па-другое, да сённяшніх лідараў рынку хутка набліжаюцца канкурэнты, а запаволенне распрацоўкі грае на руку ўжо сфарміраваным кампаніям. Па-трэцяе, перад IPO патрэбны ажыятаж, а заявы ў духу «мы настолькі крутыя, што можам стаць небяспечнымі» дапамагаюць яго ствараць. Нарэшце, такія размовы могуць прыкрываць рэальнае запаволенне росту кампаній, калі іх IPO пачнуць адкладацца.

Б’юры яшчэ і ў Substack напісаў, што кіраўнікі Anthropic і OpenAI падтрымліваюць запаволенне распрацоўкі, каб «павысіць значнасць перад сваімі IPO». Пры гэтым ён лічыць, што ў Claude і ChatGPT не з’явіцца «сапраўднай здольнасці да разважання», таму чалавецтву, прынамсі пакуль, «няма чаго баяцца».

Так інвестар адрэагаваў на заклік CEO Anthropic Дарыё Амадэя да калег запаволіць развіццё ШІ, каб меры па прадухіленні рызык паспявалі за тэхналогіяй. CEO OpenAI Сэм Альтман, заснавальнік xAI Ілан Маск і кіраўнік ШІ-напрамку ў Alphabet Дэміс Хасабіс падтрымалі ягоны заклік. Амадэі ж зрабіў заяву пасля таго, як былы даследчык OpenAI і Anthropic Джэйкаб Коксан заявіў, што абедзве кампаніі «бягуць проста да самаўдасканальвальнага звышінтэлекту і ставяць на кон нашыя жыцці». Іншы даследчык Anthropic Эван Габінгер ацаніў верагоднасць таго, што ШІ усіх заб’е на працягу наступнага дзесяцігоддзя, больш чым у 10%.

Пры гэтым на амерыканскія ШІ-кампаніі ціснуць інвестары і ўлады, патрабуючы наадварот паскорыць распрацоўку. Дональд Трамп заявіў, што за апакаліптычнымі размовамі пра ШІ стаяць «негатыўна настроеныя сілы», найгоршыя з апісваемых сцэнарыяў «не адбудуцца», а ЗША вельмі важна апярэдзіць Кітай у гонцы ШІ.

Амадэі, дарэчы, сваімі заявамі абрынуў акцыі ШІ-кампаній, вытворцаў чыпаў і не толькі, у тым Nvidia, SoftBank, Intel, Micron, TSMC і SK Hynix.

Сам Б’юры сёлета неаднаразова крытыкаваў ШІ-кампаніі і ставіў супраць шэрагу з іх. Ён таксама папярэджваў пра залішнія інвестыцыі ў ШІ-інфраструктуру, агрэсіўную бухгалтарскую справаздачнасць, схаваны доўг і «схематоз» паміж удзельнікамі ШІ-рынку.

Глава Anthropic предложил притормозить гонку ИИ — Альтман и Маск неожиданно согласились
Глава Anthropic предложил притормозить гонку ИИ — Альтман и Маск неожиданно согласились
По теме
Глава Anthropic предложил притормозить гонку ИИ — Альтман и Маск неожиданно согласились
Попахивает «холодной войной»: Трамп и Китай отреагировали на призывы притормозить развитие ИИ
Попахивает «холодной войной»: Трамп и Китай отреагировали на призывы притормозить развитие ИИ 
По теме
Попахивает «холодной войной»: Трамп и Китай отреагировали на призывы притормозить развитие ИИ
Чытайце таксама
Інвестар, які прадказаў крах 2008 года: ШІ зніжае прыбытковасць бігтэхаў
Інвестар, які прадказаў крах 2008 года: ШІ зніжае прыбытковасць бігтэхаў
Інвестар, які прадказаў крах 2008 года: ШІ зніжае прыбытковасць бігтэхаў
1 каментарый
«Ніхто нічога не ведае»: эксперт пра разрыў паміж хайпам вакол ШІ і рэальным эфектам
«Ніхто нічога не ведае»: эксперт пра разрыў паміж хайпам вакол ШІ і рэальным эфектам
«Ніхто нічога не ведае»: эксперт пра разрыў паміж хайпам вакол ШІ і рэальным эфектам
CEO Anthropic прыдумаў, як змусіць людзей не баяцца ШІ
CEO Anthropic прыдумаў, як змусіць людзей не баяцца ШІ
CEO Anthropic прыдумаў, як змусіць людзей не баяцца ШІ
1 каментарый
Чаму распрацоўшчыкі працягваюць ствараць ШІ, калі самі лічаць, што ён можа ўсіх знішчыць?
Чаму распрацоўшчыкі працягваюць ствараць ШІ, калі самі лічаць, што ён можа ўсіх знішчыць?
Чаму распрацоўшчыкі працягваюць ствараць ШІ, калі самі лічаць, што ён можа ўсіх знішчыць?

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.