«Свет трымаецца на адной назе — ШІ-назе»: кіраўніца МВФ папярэдзіла пра пагрозу ШІ-схематозу для эканомікі
Сусветная эканоміка апынулася ў крытычнай залежнасці ад ШІ-сектара, што ставіць пад пагрозу глабальную фінансавую стабільнасць. Пра гэта ў інтэрв’ю CNBC на палях саміту АСЕАН на Філіпінах заявіла выканаўчы дырэктар Міжнароднага валютнага фонду Крысталіна Георгіева.
Сусветная эканоміка апынулася ў крытычнай залежнасці ад ШІ-сектара, што ставіць пад пагрозу глабальную фінансавую стабільнасць. Пра гэта ў інтэрв’ю CNBC на палях саміту АСЕАН на Філіпінах заявіла выканаўчы дырэктар Міжнароднага валютнага фонду Крысталіна Георгіева.
«Сусветная эканоміка цяпер стаіць на адной назе — назе ШІ. Калі гэта нага захістаецца, гэта можа прывесці да праблем з фінансавай стабільнасцю», — папярэдзіла яна. І дадала, што «раптоўнае падзенне даверу інвестараў і адток сродкаў з галіны ШІ» могуць аслабіць эканамічны рост.
Паводле ацэнак МВФ, аб’ём так званага кругавога фінансавання паміж ШІ-кампаніямі — схемаў, пры якіх укладзеныя ў стартап або партнёра грошы ў выніку вяртаюцца да інвестара ў выглядзе заказаў на закупкі, — перавысіў $1 трлн, прычым дзве траціны гэтай сумы забяспечаныя пазыковымі сродкамі. «Гэта не гіганцкі аб’ём, але гэта вельмі хуткі рост», — падкрэсліла Георгіева.
У цэнтры падобных угодаў апынулася Nvidia, якая за апошні месяц страціла больш за $1 трлн рынкавай капіталізацыі. Скандал вакол пазашлюбных сувязяў яе ужо былога генеральнага дырэктара Джэнсана Хўанга (у тым ліку з меркаванай кітайскай шпіёнкай) спрацаваў каталізатарам распродажу акцый ШІ-кампаній па ўсім свеце і прыцягнуў пільную ўвагу да ролі чыпмейкера як ключавога фінансіста будаўніцтва ШІ-інфраструктуры. Паводле падлікаў аналітыка UBS Тыма Аркуры, скарачэнне фінансавання з боку Nvidia можа лёгка пазбавіць сістэму $50 млрд і больш — у момант, калі рост працэнтных ставак і без таго зрабіў даражэйшым карпаратыўныя запазычанні.
МВФ: ШІ накрые рынак як «цунамі», закране да 60% працоўных месцаў
Пры гэтым менавіта інвестыцыі ў ШІ застаюцца галоўным драйверам сусветнага гандлю і росту. У кастрычніку МВФ павысіў прагноз росту сусветнай эканомікі на 2026 год да 3,1%, паколькі найбуйнейшыя краіны абапіраюцца на ўкладанні ў ШІ, кампенсуючы энергетычны крызіс праз вайны ў Іране. Паводле ацэнкі Capital Economics, да 80% нядаўняга росту сусветнага экспарту прыйшлося на тавары, звязаныя з ШІ, а сам МВФ лічыць, што тэхналогія закране каля 40% сусветнай працоўнай сілы.
Аднак ажыятаж інвестараў апярэджвае рэальную аддачу ад тэхналогій. «Мы схільныя бегчы наперадзе цягніка», — адзначыла Георгіева, гаворачы пра рост ацэнак кампаній і непазбежнасць «пэўных карэкцый». Яшчэ ў кастрычніку фонд папярэджваў, што пры найгоршым сцэнары, калі ШІ не апраўдае завышаных чаканняў рынку, амерыканскія акцыі могуць упасці на 20% ужо ў 2026 годзе, а сусветны ВУП да 2028 года апынецца на 1,1% ніжэй базавага прагнозу.
Тым не менш нядаўнія ваганні на фондавых рынках напярэдадні публікацыі справаздачнасці Nvidia і гучнага выхаду на біржу Anthropic кіраўнік МВФ назвала «упарадкаванымі» і наўрад ці здольнымі перарасці ў крызіс для сусветнай эканомікі. «Але нам трэба быць напагатове», — рэзюмавала яна.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.