Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

МВФ: ШІ накрые рынак як «цунамі», закране да 60% працоўных месцаў

Кіраўніца Міжнароднага валютнага фонду Крысталіна Геаргіева лічыць, што інтэнсіўнае ўкараненне ШІ можа кардынальна змяніць глабальны рынак працы. Пра гэта яна казала ў нядзелю на саміце G20 у ПАР.

2 каментарыя

Па яе словах, сусветная эканоміка працуе лепш, чым чакалася пасля ўзрушэнняў апошніх гадоў накшталт каранавіруса, войнаў і гандлёвых абмежаванняў, але горш, чым трэба. У арганізацыі бачаць дадатковы драйвер эканомікі ў ШІ — ён можа дадаць каля 1%.

«Але трэба прызнаць, што ШІ пранікае ў нашае жыццё надзвычай хутка. Не ўсе краіны гатовыя да гэтага. У краінах з развітой эканомікай ён можа закрануць да 60% працоўных месцаў, на рынках, што развіваюцца, — да 40%, а ў краінах з нізкім даходам — да 26%. ШІ накрывае рынак працы як цунамі», — адзначыла яна.

Для ацэнкі гатоўнасці рынкаў да трансфармацыі ў МВФ распрацавалі спецыяльны індэкс, які складаецца з 4 крытэрыяў: лічбавая інфраструктура, навыкі і гнуткасць рынку працы, уплыў ШІ на астатнюю частку эканомікі, а таксама этычнасць і рэгуляванне. Вынікі краін па гэтых крытэрыях моцна адрозніваюцца: у адных добра з усімі, у другіх — толькі з некаторымі, трэція адстаюць па ўсіх.

Георгіева заклікала ўрады інвеставаць у ШІ-інфраструктуру і адукацыю, а таксама ўводзіць правілы, якія садзейнічалі б інавацыям, не дыскрымінуючы людзей на карысць машын.

МВФ: искусственный интеллект затронет 40% рабочих мест

Па тэме

БДУ адкрывае «элітарную» школу прыродазнаўчых навук і тэхналогій

Чытайце таксама
СEO Anthropic: ШІ настолькі моцна скалане рынак працы, што кампанія павінна папярэдзіць пра гэта увесь свет

«Хросны бацька ШІ» папярэдзіў пра новую хвалю звальненняў у 2026

Ці забярэ ШІ вашу працу? Ёсць адзін індыкатар, які знізіць трывогу

Еўрапейскі цэнтральны банк: ШІ хутчэй стварае працоўныя месцы, чым забірае

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

15 января 2024:

МВФ: искусственный интеллект затронет 40% рабочих мест

24 ноября 2025:

МВФ: ИИ накроет рынок как «цунами», коснётся до 60% рабочих мест

0

Если каждый год говорить одно и тоже то может однажды что-нить и сбудется