Opera паказала клапатлівы браўзер, які дапаможа змагацца з выгараннем
Opera анансавала новы браўзер пад назвай Opera Air, закліканы дапамагчы карыстальнікам быць больш сканцэнтраванымі і клапаціцца пра псіхічнае здароўе. Для гэтага ў браўзеры ёсць напамінкі пра неабходнасць зрабіць перапынак, дыхальныя практыкаванні і набор расслабляльных аўдыязапісаў. Дзякуючы ім юзер зможа адпачыць, каб потым лепш засяродзіцца на працы.

Air мае напаўпразрысты інтэрфейс і бакавую панэль для «ментальных» функцый. Напрыклад, адная з іх дазваляе прайграваць музычныя фрагменты і гукі на спецыяльных частотах, якія спрыяюць расслабленню або паляпшэнню канцэнтрацыі. Час прайгравання можна наладзіць — ад 15 хвілін да бясконцасці — і ў любы момант спыніць.
Таксама на бакавой панэлі ёсць кнопка функцыі для нагадвання пра перапынкі. Яна паступова «выліньвае», пакуль карыстальнік працуе (час можна задаць самому), а калі цалкам знікне, яму нагадаюць, што пара зрабіць паўзу. У Air ёсць практыкаванні на дыханне, на размінку шыі і цела, а таксама медытацыі, якімі можна заняцца для адпачынку.
Як і іншыя браўзеры Opera, Air ідзе з убудаваным блакавальшчыкам рэкламы, бясплатным VPN і АІ-асістэнтам Aria AI на базе ChatGPT. Яго можна ўсталяваць на macOS і Windows.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.