Facebook будзе трэніраваць АІ на карыстальніцкіх пастах і фота. Перашкодзіць ёй будзе складана і доўга
26 чэрвеня набудуць моц змены ў палітыцы прыватнасці Facebook, згодна з якімі сацсетка зможа навучаць свае мадэлі на змесціве карыстальніцкіх публікацый, піша TechSpot. Асабістых паведамленняў гэта не закране, але каб адмовіцца ад запазычвання ёю сваіх пастоў, карыстальнікам прыйдзецца пастарацца.
26 чэрвеня набудуць моц змены ў палітыцы прыватнасці Facebook, згодна з якімі сацсетка зможа навучаць свае мадэлі на змесціве карыстальніцкіх публікацый, піша TechSpot. Асабістых паведамленняў гэта не закране, але каб адмовіцца ад запазычвання ёю сваіх пастоў, карыстальнікам прыйдзецца пастарацца.
Для пачатку трэба самастойна зайсці на старонку, дзе схаваная налада, выбраць пункт «Я хачу выдаліць персанальную інфармацыю з чужых сэрвісаў, якія выкарыстоўваюцца для стварэння і паляпшэння АІ-рашэнняў Meta» і запоўніць велізарную форму.
Неабходна ўвесці краіну пражывання, імя і прозвішча, а таксама электронную пошту. Далей Facebook захоча ведаць, «ці маюць мадэлі АІ Meta інфармацыю пра вас», і папросіць паведаміць усе ўведзеныя вамі запыты, якія прывялі да з’яўлення вашай інфармацыі ў адказе мадэлі, функцыі або праграмы АІ Meta. Таксама спатрэбіцца скрыншот адказу з вашай персанальнай інфармацыяй. Нарэшце, вам прапануюць коратка апісаць свае перажыванні і ваш запыт да сацсеткі.
Карыстальнік Х пад нікам Tantacrul паведаміў, што Meta распаўсюджвае апавяшчэнні пра новыя АІ-функцыі. У іх ёсць спасылка на старонку з аналагічнай формай адмовы. Кампанія для надзейнасці таксама высылае на пошту код, які дзейнічае адну гадзіну. «Калі» заяўку карыстальніка ўхваляць, то ягоны кантэнт не будуць скормліваць АІ.
Tantacrul дадаў, што ягонай заяўкі Facebook не ўхваліла, а многім яго знаёмым і карыстальнікам Reddit сістэма выдала памылку пры спробе адправіць форму.
Не так даўно Reddit запартнёрыўся з OpenAI і дазволіў ёй браць пасты карыстальнікаў для трэніроўкі ChatGPT.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.