Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Stack Overflow пачаў масава баніць карыстальнікаў за пратэст супраць угоды з OpenAI

Днямі стала вядома, што папулярны сярод праграмістаў форум Stack Overflow запартнёрыўся з OpenAI, а ягоны кантэнт будзе выкарыстоўвацца для трэніроўкі ChatGPT. Каб перашкодзіць гэтаму, многія карыстальнікі сталі рэдагаваць або зусім выдаляць свае пытанні і адказы. Мадэратарам пляцоўкі такі паварот не спадабаўся, і яны вырашылі караць за гэта банам.

5 каментарыяў
Stack Overflow пачаў масава баніць карыстальнікаў за пратэст супраць угоды з OpenAI

Днямі стала вядома, што папулярны сярод праграмістаў форум Stack Overflow запартнёрыўся з OpenAI, а ягоны кантэнт будзе выкарыстоўвацца для трэніроўкі ChatGPT. Каб перашкодзіць гэтаму, многія карыстальнікі сталі рэдагаваць або зусім выдаляць свае пытанні і адказы. Мадэратарам пляцоўкі такі паварот не спадабаўся, і яны вырашылі караць за гэта банам.

Адзін з карыстальнікаў расказаў у Mastodon, што змяняе свае найлепшыя адказы, каб іх не крала OpenAI. Ён называе дзеянні мадэратараў добрым напамінам пра тое, што ўсё напісанае юзерамі можа быць і будзе выкарыстана дзеля прыбытку, і толькі пытанне часу, пакуль пасты ў Discord, Twitter і на іншых такіх платформах будуць скормленыя мадэлям, а потым перапрададзеныя аўтарам назад.

Да пратэсту далучаюцца іншыя карыстальнікі Stack Overflow. Іх цікавіць, чаму нельга зрабіць так, каб чат-бот проста паказваў спасылку на крыніцу адказаў, якія будзе раздаваць у выніку ўгоды, тым больш што гэта павысіла б давер да яго. Але як адзначае Tom’s Hardware, гэта не толькі б «раскрыла кухню», але і сам інструмент не выглядаў бы такім разумным, як здаецца і як яго малююць карыстальнікам і інвестарам.

У спробе мадэратараў перашкодзіць «псаванню» папулярных пастоў няма нічога незаконнага. Разгневаныя карыстальнікі лічаць, што магчымасць выдаляць публікацыі з сайта ім дае так званае «права на забыццё», якое нават замацаванае ў еўрапейскім законе GDPR. Яно, сярод іншага, дазваляе карыстальнікам патрабаваць ад лічбавых пляцовак выдаляць свае даныя і даныя пра сябе. Аднак ва ўмовах карыстання Stack Overflow прапісана, што ўвесь кантэнт, размешчаны карыстальнікамі на сайце, безумоўна належыць яму.

ChatGPT дае няправільныя адказы на пытанні па праграмаванні больш як у палове выпадкаў
ChatGPT дае няправільныя адказы на пытанні па праграмаванні больш як у палове выпадкаў
Па тэме
ChatGPT дае няправільныя адказы на пытанні па праграмаванні больш як у палове выпадкаў

Акрамя гэтага, юзераў раззлавала двудушнае стаўленне Stack Overflow да генератыўных АІ: пляцоўка гадамі забараняла любое выкарыстанне тэхналогіі ў пытаннях і адказах — прычым мадэратарам не толькі можна, але і трэба карыстацца софтам для выяўлення тэкстаў, напісаных АІ. А цяпер платформа раптам дазволіла навучаць на сваіх пастах ChatGPT.

Ад пачатку мінулага тыдня рыторыка Stack Overflow у дачыненні да АІ развярнулася на 180 градусаў, а кіраўнік кампаніі ў штоквартальным пасце заявіў, што «генератыўны АІ адкрывае вялікія магчымасці» перад сайтам. Мадэратарам раптам (і неафіцыйна) даручылі больш не выдаляць пытанняў і адказаў аўтарства АІ.

Stack Overflow скарачае амаль 30% штату другі раўнд за год
Stack Overflow скарачае амаль 30% штату, другі раўнд за год
Па тэме
Stack Overflow скарачае амаль 30% штату, другі раўнд за год

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-5

И будет хуже.

В краткосрочной перспективе AI уничтожит рынок IT, как делает это сейчас с художниками, а в среднесрочной -- профессия программист станет чем-то вроде радиолюбителя: т.е. будут люди, этим занимающиеся профессионально, в т.ч. на уровне хобби, но продать себя хоть кому-то за деньги будет анрил. Нищие стартаперы, у которых не будет хватать бюджета на подписку на GPT X.0-Pro, будут, так уж и быть, нанимать бывших сеньоров-помидоров из FAANG.

Кстати, жду минусов от трясунчиков-самоуспокояторов с мантрами о своей незаменимости. Ну и, конечно же, от АйЦи-специалистов, которые не осознали до сих пор отличие между алгоритмом и нейросетью.

P.S. Почему вы всё ещё это читаете? Бегом удалять ответы со Stack Overflow!

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 9 мая 2024, 16:27

Vitali Danilovich
Vitali Danilovich DevOps в click
3

В краткосрочной AI может уничтожить компании, которые уволят всех, кроме операторов AI.

Пока я вижу что происходит захват рынков. Это стандартная тактика американских корпораций. Сначала они захватывают рынок, а потом думают как сделать так, чтобы их продукт что-то мог сделать.

AI компании пиарят технологию, чтобы получить больше денег и скупить мелкие стартапы, в надежде что у них будет какая-то чудо технология, которая позволит AI быть по настоящему умным, а не просто манипулировать ответами со Stack Overflow. А так же жадно воруют информацию, чтобы учить AI.

Это похоже на лихорадку, прибыль от которой получает тот, кто продаёт лопаты - AI чипы и модели. Тот кто будет платить за использование - только потеряют.

Но самое интересное будет в сфере законов. Мы же живём в мире людей, а не корпораций. Поэтому люди соберутся и будут отстаивать свои права.

Ваш AI скептик :)

P.S. Недавно пару бывших сотрудников Tesla признались что их ИИ в демке ехал по полностью 3D отсканированному маршруту. А это означает то, что ИИ не был способен в реальном времени понимать реальность чтобы управлять машиной.

Anonymous
Anonymous
0

https://habr.com/ru/companies/alfa/articles/790206/ каждый год борются с ними, а эти вредители все никак не вымрут😠 "Fortran и COBOL как средства «избавления» от программистов" пшик-пшик "«Слишком дорогие программисты делают что-то непонятное, от которых зависит очень многое…Как бы нам от них избавиться?»" 1950-е года

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 10 мая 2024, 12:34

-1

Я очень рад за Теслу и прочих техногигантов, внимательно слежу за финансовыми успехами и инвестициями, но как там дела у обычных смертных, которые, например, десятками тысяч попадают нынче под вереницы сокращений?

Капиталы растут, расслоение увеличивается, социальный лифт в виде IT закрывается. Я вам про прибыли людей, а вы -- про прибыль компаний. Последние будут расти с новой силой, в этом нет сомнений, только вот эти блага принадлежат 0,01% населения, и с вас они ещё будут драть последнюю шкуру за пользование (или нынче модную подписку).

А пока что в сфере законов люди в сухую проигрывают. Профсоюзы как-то не очень помогают не оптимизироваться с работы, а всякие стачки на контент-платформах типа DeviantArt, и сегодня -- Stack Overflow не препятствуют выгрузке тонн контента в обучающие датасеты.

Ну и порадовало "...просто манипулировать ответами со Stack Overflow...".
Спешу Вас удивить, но Ваш неокортекс работает точно так же, как нейросеть. С тем лишь отличием, что в силу своей биологии Вы еще научены пользоваться вилкой, ложкой, туалетом, ногами и т.д. И тоже делаете ошибки, как неопытная нейросеть. Научить ИИ целовать любимую маму в щечку, пытать людей в камерах, ненавидеть шумного соседа, быть жучком-червячком - вопрос этики и финансов. Постарайтесь пережить стадии принятия и торга, осознав свое новое место в этом мире.

P.S. Последний абзац, кстати говоря, написан Chat-GPT))

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 9 мая 2024, 23:16

Anonymous
Anonymous
3

Веб макакинг умрет, не спорю. А что-то более глубокое.. вот давеча попросил гопатыча изобразить асинхронный udp сервер на банальном питоне. Такого количества you're right, sorry for the mistake, sorry for overlook, я ещё от него не видел. Косяк на косяке, надо было его тыкать мордой в каждую строку. Хотя спека лежит на офф сайте питона.