Фанаты GTA чакаюць новую гульню 12 гадоў. Выдавец: «Мы не сядзім склаўшы рукі»
Гендырэктар Take-Two Interactive Штраус Зельнік паспрабаваў растлумачыць, чаму рэліз новай гульні даводзіцца чакаць так доўга: у два разы даўжэй, чым выхад папярэдняй GTA V.
Гендырэктар Take-Two Interactive Штраус Зельнік паспрабаваў растлумачыць, чаму рэліз новай гульні даводзіцца чакаць так доўга: у два разы даўжэй, чым выхад папярэдняй GTA V.
Зельнік заявіў, што ад моманту рэлізу GTA V (17 верасня 2013 года) распрацоўшчыкі Rockstar Games не «сядзелі 12 гадоў склаўшы рукі» і выпусцілі «велізарную колькасць кантэнту».
«Мы запусцілі GTA Online, якая стала велізарнай, жывой экасістэмай і па гэты дзень працягвае расці і паказваць вынікі. Са студыі, што выпускала вялікія, маналітныя гульні, [Rockstar] ператварылася ў лэйбл, які замацаваўся ў сегменце гульняў-сэрвісаў», — заявіў ён.
Акрамя таго, студыя выпусціла ў 2018 годзе Red Dead Redemption 2, якая, паводле слоў Зельніка, прадалася «ў раёне 65 мільёнаў копій». Red Dead Online працягвае працу, але ў 2022 годзе студыя спыніла выпуск абнаўленняў дзеля выхаду GTA VI.
Раней СМІ паведамлялі, што GTA VI можа выйсці восенню 2025 года на PS5, Xbox Series X і S. Зельнік падкрэсліў, што студыя не збіраецца адмаўляцца ад развіцця GTA Online.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.