Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

ФБР узламала хакераў, якія планавалі атрымаць выкуп на $130 млн

Спецыялістам ФБР удалося ўзламаць серверы і спыніць дзейнасць банды кібервымагальнікаў Hive. Паводле звестках ведамства, яно перашкодзіла злачынцам сабраць больш за $130 мільёнаў ад больш як 300 ахвяр.

1 каментарый

На прэс-канферэнцыі генпракурор ЗША Мерык Гарланд, дырэктар ФБР Крыстафер Рэй і намеснік генпракурора ЗША Ліза Манака расказалі пра спецаперацыю ведамства. Урадавыя хакеры праніклі ў сетку Hive і наладзілі назіранне за бандай, таемна выкраўшы лічбавыя ключы, якія група выкарыстоўвала для разблакавання арганізацый-ахвяр.

Цяпер вэб-рэсурс Hive недаступны, замест змесціва сайта вісіць аб’ява: «Федэральнае бюро расследаванняў канфіскавала гэты сайт у рамках скаардынаваных дзеянняў праваахоўных органаў, распачатых супраць Hive Ransomware». Таксама серверы Hive атакавалі Федэральная крымінальная паліцыя Германіі і Нацыянальны аддзел па барацьбе са злачынствамі ў сферы высокіх тэхналогій Нідэрландаў.

Таемнае расследаванне і пранікненне на серверы злачыннай групы да апошняга моманту заставалася незаўважаным бандай. Аднак кантактная інфармацыя Hive недаступная, таксама няма даных пра геаграфічнае знаходжанне злачыннай групы. Паводле даных ФБР, ахвярамі кіберзлачынцаў сталі больш за 1500 кампаній па ўсім свеце, якія заплацілі каля $100 мільёнаў у выглядзе выкупу.

Аперацыя ФБР дапамагла шырокаму колу ахвяр, у тым ліку школьнай акрузе Тэхаса. Напрыклад, Бюро дало школьнай акрузе ключы дэшыфравання, што выратавала яе ад выплаты выкупу ў памеры $5 мільёнаў, бальніцы Луізіяны ўдалося зберагчы $3 мільёны.

Хакеры пачалі выкарыстоўваць ChatGPT для стварэння вірусаў
Хакеры пачалі выкарыстоўваць ChatGPT для стварэння вірусаў
Па тэме
Хакеры пачалі выкарыстоўваць ChatGPT для стварэння вірусаў
Хакеры скралі карыстальніцкія даныя менеджара пароляў LastPass
Хакеры скралі карыстальніцкія даныя менеджара пароляў LastPass
Па тэме
Хакеры скралі карыстальніцкія даныя менеджара пароляў LastPass
Хакеры злілі даныя 200+ млн карыстальнікаў Twitter — можна спампаваць бясплатна
Хакеры злілі даныя 200+ млн карыстальнікаў Twitter — можна спампаваць бясплатна
Па тэме
Хакеры злілі даныя 200+ млн карыстальнікаў Twitter — можна спампаваць бясплатна

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Так это ж давно было.