ФБР захапіла адзін з цэнтраў кіберзлачынцаў Genesis Market
У ходзе міжнароднай аперацыі праваахоўных органаў была захопленая адная найзначнейшых пляцовак сярод кіберзлачынцаў.

Genesis Market працаваў як універсальная крама, якая прадавала скрадзеныя ўліковыя даныя, інструменты для выкарыстання гэтых даных. Платформа была звязаная з мільёнамі кіберінцыдэнтаў з крадзяжом сродкаў па ўсім свеце.
Сэрвіс даваў доступ да ботаў або адбіткаў браўзера, якія дазвалялі выдаваць сябе за вэб-браўзеры ахвяр, падмяняючы IP-адрасы, сеансавыя cookie-файлы, інфармацыю пра АС і плагіны.
Пасля куплі ботаў інфармацыю можна было імпартаваць ва ўласны браўзер Genesis пад назвай Genesis Security, які таксама даступны ў якасці пашырэння для іншых вэб-браўзераў. Боты дазвалялі злачынцам маскіравацца пад скрадзенымі ўліковымі данымі.
Агульная колькасць ахвяр Genesis Market невядомая, паводле даных Recorded Future, ад 2018 года на платформе было зарэгістравана каля 135 мільёнаў асобных ботаў. Магчыма, у Genesis Store было ад 30 да 50 мільёнаў актыўных спісаў ботаў за час яго існавання.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.