Microsoft: расійскія хакеры рыхтуюць масіраваную кібератаку на Украіну
Кампанія апублікавала справаздачу, у якой гаворыцца, што ад студзеня гэтага года расійскія кібергрупы карэктуюць сваю дзейнасць.

Аналітыкі мяркуюць, што іх мэта — разбуральны ўплыў і збор разведвальнай інфармацыі пра грамадзянскія і ваенныя аб’екты Украіны і яе партнёраў. Паводле слоў аўтараў справаздачы, адная з груп, «падобна, рыхтуецца да новай дэструктыўнай кампаніі». У публікацыі пазначана, што асабліва актыўная расійская хакерская каманда пад назвай Sandworm.
Даследнікі заўважылі, што Sandworm выпрабоўвае «дадатковыя магчымасці праграм-вымагальнікаў, якія могуць быць выкарыстаныя для разбуральных нападаў на арганізацыі па-за межамі Украіны, якія выконваюць ключавыя функцыі ў ланцужках паставак».
Таксама Microsoft выявіла па меншай меры дзевяць розных «чысцільшчыкаў» і два тыпы праграм-вымагальнікаў, якія выкарыстоўваліся супраць больш як ста ўкраінскіх арганізацый, пачынаючы ад студзеня 2022 года. Таксама вырасла колькасць схаваных расійскіх кібераперацый, накіраваных на кампраметацыю ўкраінскіх арганізацый у заходніх краінах.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
О да. Эти [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]
готовят. Ога.
Нет абсолютного иммунитета у айтишника против вируса ваты