«Яндэкс» абяцае не перадаваць ФСБ даных пра паездкі на таксі ў Беларусі
Учора «Медуза» апублікавала матэрыял пра тое, што ад верасня ФСБ будзе мець кругласутачны доступ да звестак аб паездках карыстальнікаў таксі-сэрвісу «Яндэкса» па-за межамі Расіі. Пазней кампанія абвергла гэтую інфармацыю. dev.by атрымаў ад «Яндэкса» каментар у кантэксце Беларусі.
«Заканадаўства Расіі не распаўсюджваецца на сэрвіс у Беларусі і на яго карыстальнікаў. Гэта не зменіцца і пасля 1 верасня», — паведамілі ў кампаніі.
«Цяпер сэрвіс у Беларусі і іншых краінах прадастаўляюцца замежнымі юрыдычнымі асобамі. Як і раней, даныя, звязаныя з працай сэрвісу па-за межамі Расіі, могуць быць запытаныя толькі ў рамках устаноўленых міжнародных працэдур. Нашая кампанія мае высокія стандарты палітыкі бяспекі, пацверджаныя міжнароднай публічнай справаздачай SOC2/3», — дадалі там.
Читать на dev.by