Forbes назваў лепшым сканер дакументаў ад беларуса
Амерыканскі Forbes у канцы мінулага года склаў топ аплікацый для сканавання чэкаў і накладных, якія спрашчаюць для бізнесу ўлік выдаткаў супрацоўнікаў. Журналісты пратэставалі восем такіх аплікацый і аддалі першае месца стартапу Veryfi, які быў заснаваны беларусам Дзмітрыем Бірулём і аўстралійцам Эрнэстам Семердам.

Forbes асабліва адзначыў высокую дакладнасць API для распазнавання інфармацыі на дакументах, які кліенты Veryfi могуць убудоўваць ва ўласны софт або аплікацыі. Ён выдатна счытвае, напрыклад, доўгія чэкі, шматстаронкавыя квітанцыі, інвойсы, формы заказаў і падатковыя формы. Акрамя якасці распазнавання, аплікацыю хваляць за прастату ў выкарыстанні і тэхпадтрымку. Асобна згаданая функцыя аўтаматычнага падзелу выдаткаў, зафіксаваных у адным чэку. Гэта карысна ў сітуацыях, калі адзін чэк утрымлівае выдаткі, што датычацца розных праектаў, аддзелаў або супрацоўнікаў.
Таксама Veryfi сумяшчальны з больш чым дзясяткам старонніх платформаў, уключаючы QuickBooks, Xero, Dropbox, Box, Slack, OneDrive, Google Drive і Evernote.
Сярод мінусаў — для інтэграцыі сэрвісу патрэбен штатны айцішнік. Таксама загараджальным для невялікіх кампаній можа быць кошт — плата спаганяецца за чэк, але падпіска каштуе ад $500 у месяц. Некаторыя карыстальнікі скардзяцца на збоі ў працы сэрвісу, таксама не хапае магчымасцей для кіравання падарожжамі і бюджэтавання.
Очередной кривой калифорнийский распил для криворуких хипстеров, да еще за какие-то бешенные деньги. Как тот ланчбокс трансформер, на который на киксартере собрали почти миллион.
половина айци это помыв и распил вполне легальным путем заработанных денег. Из этого следует, что половина населения земли должна перестать существовать для того чтобы таких проектов больше никогда не было.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 1 мая 2025, 00:18
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.