Forbes уключыў беларуску ў лік найлепшых прадпрымальніц тэхіндустрыі Кіпра
Заснавальніца AI-стартапа Soula беларуска Наталля Міранчук увайшла ў топ-20 Women in Tech на Кіпры паводле версіі Forbes.
Soula-AI — праграма для дапамогі цяжарным жанчынам і бацькам. У праграме ёсць персаналізаваная інфармацыя аб цяжарнасці, родах і пасляродавым перыядзе, чат-бот і бібліятэка.
Стартап заснавала беларуска Наталля Міранчук. На пачатку гэтага года праект ацэньваўся ў 2 мільёны долараў. Адной з першых інвестарак праекта была беларуская мадэль Кацярына Даманькова. Таксама ў Soula інвеставала расійская мадэль Наталля Вадзянава.
Увесну AI-праграма ўвайшла ў дзясятку найлепшых стартапаў на думку Thousand Faces. У верасні праект перамог у міжнародным конкурсе стартапаў на Кіпры. Стартап атрымаў 15 тысяч еўра фінансавай падтрымкі і магчымасць удзельнічаць у міжнароднай праграме ад Microsoft. У кастрычніку праграма Soula выйграла ў конкурсе стартапаў, якімі кіруюць жанчыны, на Мальце і атрымала прыз у памеры 80 тысяч даляраў.
Читать на dev.by