Фотарэдактар Гурскага стаў самай касавай iOS-праграмай на Захадзе
Праграма з партфеля Юрыя Гурскага завірусілася не толькі ў Беларусі і Расіі. Апошнімі тыднямі фотарэдактар Lensa AI, які пры дапамозе штучнага інтэлекту стварае анімаваныя аватаркі па 10-20 карыстальніцкіх сэлфі, узляцеў на вяршыні App Store і Google Play па ўсім свеце.

На 7 снежня праграма шмат у якіх краінах узначаліла спіс самых пампаваных сярод бясплатных. Хаця за тую самую функцыю Magic Avatars трэба аднаразова заплаціць ад $4.
І многія, відавочна, згодныя: паводле даных SensorTower, праграма выйшла ў топ самых прыбытковых у краме Apple. Станам на 8 снежня яна лідзіравала паводле збораў у ЗША і Канадзе, у Вялікабрытаніі ішла 5-й, у Германіі — 6-й, а ў Францыі — 14-й. Прычым шлях са стартавай 161 пазіцыі да першай у ЗША заняў менш як тыдзень.
Праграма цешыцца папулярнасцю нядоўга, але ўжо сутыкнулася з праблемамі. Напрыклад, яе абвінавачваюць у тым, што яна генеруе эратычныя карцінкі з людзьмі без іх згоды, і што яна пабудаваная на базе нейрасеткі, якая крадзе працы іншых мастакоў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.