Фотафакт: дом у Польшчы, які пашкодзіў дрон

Спецслужбы Польшчы афіцыйна паведамілі пра два месцы выяўлення абломкаў расійскіх дронаў, якія заляцелі на тэрыторыю краіны мінулай ноччу. Фотаздымкі дома, які пашкодзіў адзін з іх, публікуе BNO News Live.

4 каментарыя

Як піша DzikPic, паліцэйскія выявілі пашкоджаны беспілотнік у Чоснувцы, а абломкі другога ўпалі на жылы дом у Вырыкі-Воля — ён на фота. Абедзве лакацыі знаходзяцца ў Люблінскім ваяводстве. У мясцовай паліцыі падкрэслілі, што пацярпелых няма.

Ці быў гэты беспілотнік збіты вайскоўцамі або яго не ўдалося збіць, і ён пашкодзіў дах і аўтамабіль, няясна.

Выданне RMF FM таксама паведаміла пра выяўленне «беспілотніка замежнага паходжання» ў раёне Мнішкува каля Апочна ў Лодзінскім ваяводстве. Пакуль няма інфармацыі аб тым, ці быў гэта адзін з расійскіх дронаў, якія ўвайшлі ў паветраную прастору Польшчы гэтай ноччу.

Польшча закрые мяжу з Беларуссю ў чацвер
Па тэме
Польшча закрые мяжу з Беларуссю ў чацвер

Читать на dev.by