Foursquare абвясціла аб закрыцці праграмы
Сэрвіс абвясціў аб закрыцці сваёй папулярнай у мінулым праграмы — даведніка City Guide, каб цалкам засяродзіцца на развіцці праграмы Swarm, прызначанай для чэкінаў і пошуку сяброў паблізу.
Праграма City Guide спыніць працу 15 снежня гэтага года. У 2014 годзе кампанія падзяліла праграму на два прадукты: City Guide для даследаванняў і рэкамендацый, і Swarm — для чэкінаў і пошуку сяброў паблізу. Карыстальнікі актыўна спаборнічалі за званне «мэра» сваіх любімых устаноў.
Автор публикации @densПосмотреть в Threads
Foursquare адправіла ліст карыстальнікам, у якім падзякавала ім за выкарыстанне праграмы. Заснавальнік Foursquare Дэніс Кроўлі заявіў, што закрыццё праграмы, над якой ён працаваў так доўга, стала для яго асабістай стратай. Цяпер кампанія засяродзіцца на развіцці Swarm.
Автор публикации @jwПосмотреть в Threads
Закрыццё City Guide выклікала настальгію ў карыстальнікаў і фанатаў Foursquare. Джош Уільямс, які раней заснаваў прграму-канкурэнтку Gowalla, адзначыў, як моцна змяніўся інтэрнэт ад часоў, калі Foursquare быў на піку папулярнасці. Ён напісаў, што Foursquare рабіў лічбавае жыццё карыстальнікаў займальнейшым.
Читать на dev.by