Францыя пераманьвае амерыканскіх даследчыкаў. Кіраўнік ШІ Meta ухваляе

Пасля сваёй інаўгурацыі ў студзені прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пачаў рабіць больш жорсткай палітыку ў дачыненні да імігрантаў, скараціў бюджэтныя гранты на даследаванні, а таксама пачаў атакаваць топавыя ВНУ краіны. Улады Францыі вырашылі скарыстацца момантам: у мінулую пятніцу даследчае агенцтва пры мясцовым міністэрстве адукацыі запусціла праект Choose France for Science, мэтай якога з’яўляецца прыцягненне замежных навукоўцаў. Для гэтага ўніверсітэты і даследчыя арганізацыі атрымаюць дадатковае дзяржаўнае фінансаванне.

1 каментарый

У заяве ведамства адзначаецца, што «міжнародная сітуацыя стварае ўмовы для беспрэцэдэнтнай хвалі» рэлакацыі навукоўцаў. Францыя пазіцыянуе сябе як месца для тых, хто хоча працягваць сваю дзейнасць у Еўропе і далучыцца да даследчай экасістэмы і інфраструктуры краіны.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон у допісе на LinkedIn падкрэсліў, што навука для яго з’яўляецца «прыярытэтам». Ён заклікаў спецыялістаў з усяго свету прыехаць у Францыю.

На гэтую ініцыятыву адрэагаваў кіраўнік ШІ  ў Meta і адзін з «хросных бацькоў» тэхналогіі Ян Лекун, які нарадзіўся ў Францыі. Ён назваў ініцыятыву «разумным крокам». Раней навуковец крытыкаваў Трампа за скарачэнне фінансавання даследчых устаноў. У сакавіку ён апублікаваў у LinkedIn допіс, у якім адзначыў, што ўлады ЗША, здавалася б, спрабуюць разбурыць навуковую сістэму, і шматлікія навукоўцы, якія зараз знаходзяцца ў краіне, ужо шукаюць альтэрнатывы. У тым жа допісе Лекун звярнуўся да еўрапейскіх урадаў, адзначыўшы, што ў іх з’явіўся шанец прыцягнуць «найлепшых навукоўцаў свету».

Нядаўна дзеянні Трампа раскрытыкаваў былы CEO Google Эрык Шмідт. Амерыканскія таленты з распасцёртымі абдымкамі чакаюць у Аўстраліі, Кітай таксама актыўна палюе на звольненых амерыканскіх навукоўцаў. А Гарвард, якому пагражалі пазбавіць права набіраць замежных студэнтаў, днямі падаў у суд на адміністрацыю Трампа праз замарозку фінансавання.

Адміністрацыя Трампа пагражае пазбавіць Гарвард магчымасці залічваць замежных студэнтаў
Па тэме
Адміністрацыя Трампа пагражае пазбавіць Гарвард магчымасці залічваць замежных студэнтаў
Бывший CEO Google: Трамп «занимается ерундой», США могут потерять лидерство в ИИ 
Па тэме
Бывший CEO Google: Трамп «занимается ерундой», США могут потерять лидерство в ИИ

Читать на dev.by