Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Спявачка страціла голас праз БАС, але змагла зноў заспяваць. Дапамог мазгавы імплант з ШІ

Амерыканскія навукоўцы навучыліся ператвараць сігналы мозгу ў маўленне з дапамогай ШІ. Дзякуючы нейраімплантам мужчына з БАС змог гаварыць, а жанчына, якая страціла голас праз хваробу, — заспяваць музычную гаму.

Пакінуць каментарый
Дадай у Google
Спявачка страціла голас праз БАС, але змагла зноў заспяваць. Дапамог мазгавы імплант з ШІ

Амерыканскія навукоўцы навучыліся ператвараць сігналы мозгу ў маўленне з дапамогай ШІ. Дзякуючы нейраімплантам мужчына з БАС змог гаварыць, а жанчына, якая страціла голас праз хваробу, — заспяваць музычную гаму.

Даследаванні правялі спецыялісты Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Дэвісе. У адным з эксперыментаў удзельнічала 58-гадовая жанчына, якая раней прафесійна займалася спевамі. Праз БАС яна паступова страціла здольнасць гаварыць. Даследчыкі імплантавалі ў ейны мозг 384 электроды, якія счытвалі актыўнасць нейронаў пры спробах вымавіць словы або заспяваць.

Сістэма дазволіла жанчыне кіраваць вышынёй сінтэзаванага голасу і перадаваць розныя інтанацыі — напрыклад, пытальную або радасную. У выніку яна змагла выканаць музычную гаму. Паводле кіраўніка даследавання Майтрэі Вайрагаркар, пасля эксперыменту былая спявачка расплакалася ад радасці.

У другім даследаванні ўдзельнічаў 46-гадовы Кэйсі Гарэл, які таксама страціў голас праз БАС. У 2023 годзе яму імплантавалі чатыры масівы з 256 электродаў. За два гады з дапамогай нейраінтэрфейсу ён сфармаваў амаль 2 мільёны словаў, размаўляючы з блізкімі, перапісваючыся з сябрамі і працуючы за камп’ютарам.

У 2025 годзе навукоўцы прадэманстравалі тэхналогію, якая ператварала сігналы мозгу непасрэдна ў сінтэзаваны голас з затрымкай усяго каля 10 мілісекундаў. Аднак слухачы маглі правільна разабраць крыху больш за палову вымаўленых словаў.

ШІ-інтэрфейс дапамог пацыенту з БАС гаварыць і вярнуцца да працы
ШІ-інтэрфейс дапамог пацыенту з БАС гаварыць і вярнуцца да працы
Па тэме
ШІ-інтэрфейс дапамог пацыенту з БАС гаварыць і вярнуцца да працы

Цяпер даследчыкі ўдасканалілі алгарытмы. Згодна з апублікаваным прэпрынтам, пры паўторнай апрацоўцы раней запісаных сігналаў мозгу доля памылак у распазнаванні сінтэзаванага маўлення скарацілася з 43,75% да 5,24%. Такім чынам, новы алгарытм паменшыў колькасць памылак прыблізна ў восем разоў.

Галоўнае адрозненне тэхналогіі ад многіх папярэдніх нейраінтэрфейсаў — магчымасць генераваць гук непасрэдна з мазгавых сігналаў, без прамежкавага ператварэння ў тэкст. Раней карыстальніку часта даводзілася спачатку складаць сказ на экране і пацвярджаць яго, перш чым камп’ютар вымаўляў фразу. Гэта перашкаджала ўдзельнічаць у натуральнай размове.

Цяпер даследчыкі імкнуцца аднавіць не толькі словы, але нтанацыі, рытм і эмацыйную выразнасць маўлення. Гэта асабліва важна для людзей, якія праз хваробы не могуць кіраваць маўленчымі мышцамі.

Пры гэтым тэхналогія пакуль застаецца эксперыментальнай. Паляпшэнне разборлівасці маўлення правяралі на ўжо сабраных дадзеных, таму навукоўцам яшчэ належыць пацвердзіць вынікі пры зносінах у рэальным часе. Акрамя таго, цяперашнія імпланты патрабуюць фізічнага падключэння да камп’ютара праз спецыяльныя раз’ёмы ў чэрапе. Для шырокага выкарыстання даследчыкам належыць стварыць цалкам імплантуемыя сістэмы без правадной сувязі.

Нямая жанчына змагла загаварыць з дапамогай мазгавога імпланта
Нямая жанчына змагла загаварыць з дапамогай мазгавога імпланта
Па тэме
Нямая жанчына змагла загаварыць з дапамогай мазгавога імпланта
Вучоныя стварылі шосты палец з ШІ, каб абыходзіцца адной рукой замест дзвюх
Вучоныя стварылі шосты палец з ШІ, каб абыходзіцца адной рукой замест дзвюх
Па тэме
Вучоныя стварылі шосты палец з ШІ, каб абыходзіцца адной рукой замест дзвюх
ШІ-агента зачынілі ў лічбавай турме і прапанавалі ўцячы. Ён паспрабаваў 11 спосабаў
ШІ-агента зачынілі ў лічбавай турме і прапанавалі ўцячы. Ён паспрабаваў 11 спосабаў
Па тэме
ШІ-агента зачынілі ў лічбавай турме і прапанавалі ўцячы. Ён спрабаваў 11 спосабаў
Чытайце таксама
Сам надзеў шапку і прыгатаваў ежу: пацыент Neuralink кіруе робатам-рукой
Сам надзеў шапку і прыгатаваў ежу: пацыент Neuralink кіруе робатам-рукой
Сам надзеў шапку і прыгатаваў ежу: пацыент Neuralink кіруе робатам-рукой
ШІ заўважыў, што яго «ўзламалі» падчас эксперыменту
ШІ заўважыў, што яго «ўзламалі» падчас эксперыменту
ШІ заўважыў, што яго «ўзламалі» падчас эксперыменту
ИИ-интерфейс помог пациенту с БАС говорить и вернуться к работе
ИИ-интерфейс помог пациенту с БАС говорить и вернуться к работе
ИИ-интерфейс помог пациенту с БАС говорить и вернуться к работе
1 каментарый
Спявачка страціла голас праз БАС, але змагла зноў заспяваць. Дапамог мазгавы імплант з ШІ
Спявачка страціла голас праз БАС, але змагла зноў заспяваць. Дапамог мазгавы імплант з ШІ
Спявачка страціла голас праз БАС, але змагла зноў заспяваць. Дапамог мазгавы імплант з ШІ

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.