ФСБ навучылася адсочваць карыстальнікаў Telegram, WhatsApp, Signal
Расія мае інструменты, якія ў спалучэнні з глыбокім аналізам трафіку (DPI) дазваляюць шпіёніць за карыстальнікамі папулярных месенджараў нягледзячы на скразное шыфраванне, высветлілі журналісты New York Times. Першапачаткова такія тэхналогіі былі патрэбныя для падаўлення незадаволеных вайной ва Украіне ўнутры краіны, але ўжо пастаўляюцца за мяжу.
Згодна з закрытымі дакументамі, якія трапілі ў распараджэнне выдання, а таксама экспертаў у кібербяспецы і актывістаў, сродкі Федэральнай службы бяспекі дазваляюць адсочваць некаторыя дзеянні карыстальнікаў WhatsApp і Signal, месца знаходжання тэлефонаў, ідэнтыфікаваць ананімных карыстальнікаў сацсетак і ўзломваць акаўнты.
Софт укараняецца ў інфраструктуру тэлекам-правайдараў. Адная з прыкладна чатырох дзясяткаў шпіёнскіх праграм, пра якія даведаўся NYT, можа вызначаць, калі карыстальнікі робяць галасавыя званкі або перасылаюць файлы праз абароненыя праграмы накшталт Telegram, Signal і WhatsApp. Яна не дае доступу да змесціва паведамленняў, але дазваляе вызначаць, што чалавек карыстаецца некалькімі смартфонамі, з кім ён мае камунікуе, калі і дзе, а таксама якія смартфоны знаходзіліся ў зададзенай лакацыі таго ці іншага дня. Іншы софт крадзе паролі, якія ўводзяцца на неабароненых сайтах.
Прадстаўнікі Telegram, у якім шыфраванне па змаўчанні выключанае, кажуць, што цалкам супрацьстаяць тэхналогіям у аснове DPI практычна немагчыма, але месенджар мае мноства метадаў, якія ўскладняюць спецслужбам аналіз трафіку. У Signal і WhatsApp таксама прызналі, што не здольныя абараніць карыстальнікаў ад сачэння, але маюць убудаваныя функцыі, якія дазваляюць абцяжарыць ідэнтыфікацыю і адсочванне.
Читать на dev.by