FT: кіраўнік OpenAI прыцягвае інвестыцыі для стартапа, які збірае біяметрыю карыстальнікаў
Кіраўнік OpenAI Сэм Альтман вядзе перамовы наконт прыцягнення $100 мільёнаў на стартап Worldcoin. Кампанія займаецца распрацоўкай сусветнай ідэнтыфікацыйнай сістэмы.
Кіраўнік OpenAI Сэм Альтман вядзе перамовы наконт прыцягнення $100 мільёнаў на стартап Worldcoin. Кампанія займаецца распрацоўкай сусветнай ідэнтыфікацыйнай сістэмы.
Паводле даных Financial Times, сярод інвестараў значацца тыя, хто ўжо ўкладваўся ў стартап. У 2021 годзе кампанія прыцягнула $25 мільёнаў ад фондаў Anderssen Horowitz, Coinbase Global, Khosla Ventures, Day One Ventures і заснавальніка LinkedIn Рыда Хофмана. Крыніца выдання заўважыла, што стартап змог зацікавіць інвестараў на фоне краху біржы FTX ды іншых кампаній, калі іншыя фонды скарацілі інвестбюджэты ў галіне.
Worldcoin быў заснаваны ў 2019 годзе. Паводле слоў кіраўніцтва, кампанія спрабуе вырашыць дзве праблемы, звязаныя з хуткім развіццём штучнага інтэлекту: гэта неабходнасць адрозніваць людзей і ботаў і «форма безумоўнага базавага даходу», якая зможа змякчыць наступствы скарачэнняў праз укараненне АІ у розныя галіны эканомікі.
Стартап плануе выкарыстоўваць тэхналогію сканавання райка вока, каб пабудаваць ідэнтыфікацыйную сістэму. Паводле даных TechCrunch, з дапамогай праграмы карыстальнік будзе сканаваць вока праз адмысловую «куля» з убудаванай аптычнай сістэмай. Пасля распазнавання даныя дададуць у базу «пацверджаных людзей» і нададуць ім лікавы код, крыптаграфічны «хэш». Скан адразу выдаляць з сістэмы, каб пазбегнуць уцечак, а хэш можна будзе выкарыстоўваць у будучыні для ананімнага пацвярджэння асобы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
рабовладельцы альтманы чего только не придумают для управления рабами