FT: Youtube абмяркоўвае з музычнымі лэйбламі выкарыстанне песень для навучання АІ

Кампанія вядзе перамовы з вядучымі гуказапісвальнымі студыямі пра ліцэнзаванне песень для навучання АІ-мадэляў.

Пакінуць каментарый

Паводле даных Financial Times, гаворка ідзе пра кампаніі Sony Music, Universal Music і Warner Records. Відэахостынг прапанаваў аднаразовыя выплаты за дазвол выкарыстоўваць песні іх артыстаў. Памер і ўмовы кантрактаў невядомыя.

Многія выканаўцы выступаюць супраць выкарыстання іх музыкі для навучання АІ. Аднак юрыдычна аўтарскія правы на творы належаць лэйблам. Праз гэтую калізію магчымыя судовыя разборы.

Раней Youtube пачаў тэсціраваць сэрвіс для генерацыі кароткіх кампазіцый, якія імітуюць стылі рэальных музыкаў. У праекце ўдзельнічаюць Алек Бенджамін, Чарлі Пут, Charli XCX, Дэмі Лавата, Джон Леджэнд, Луі Бэл, Papoose, Sia, T-Pain і Трой Сіван.

Паводле даных выдання, Youtube плануе сёлета запусціць новы інструмент для генерацыі музыкі, які стане часткай платформы Youtube Shorts.

Праграма Youtube атрымае таймер сну
Па тэме
Праграма Youtube атрымае таймер сну
Youtube отменяет дешевые подписки, купленные с помощью VPN
По теме
Youtube отменяет дешевые подписки, купленные с помощью VPN
Youtube добавит примечания к видео
По теме
Youtube добавит примечания к видео

Читать на dev.by