Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

З рахункаў крыптабіржы-банкрута FTX зніклі да $2 млрд кліенцкіх грошай

За адныя суткі з рахункаў крыптабіржы знікла ад $1 да $2 мільярдаў кліенцкіх сродкаў. Абставіны здарэння дагэтуль не ўдалося высветліць.

Пакінуць каментарый

Раней крыптавалютная біржа FTX ініцыявала працэдуру банкруцтва, а яе генеральны дырэктар Сэм Бэнкман-Фрыд падаў у адстаўку. Крыніцы ў кампаніі паведамлялі, што Бэнкман-Фрыд перавёў $10 мільярдаў сродкаў кліентаў FTX на рахункі кампаніі Alameda Research, якая належыць яму і з’яўляецца даччыным прадпрыемствам крыптабіржы.

Цяпер галіновыя рэгулятары, такія як Міністэрства юстыцыі ЗША і Камісія па каштоўных паперах і біржах ЗША, вывучаюць дзейнасць кампаній і ацэньваюць тое, як крыптавалютная біржа распараджалася сродкамі кліентаў. У паведамленні сказана, што значная частка пераведзеных у Alameda сродкаў папросту знікла, памер страты можа скласці да $2 мільярдаў. Бэнкман-Фрыд не пацвердзіў гэтай інфармацыі.

Раней Bloomberg паведамляла, што больш за $600 мільёнаў у крыптавалюце знікла з гаманцоў карыстальнікаў біржы. Пазней адміністрацыя платформы паведаміла пра ўзлом і выяўленне шкоднага кода ў сваёй праграме. Паводле папярэдніх звестак, узлом закрануў не толькі міжнародную версію, але таксама і амерыканскую FTX US. Выказваюцца здагадкі, што да ўзлому платформы могуць быць датычныя людзі з найбліжэйшага акружэння Бэнкман-Фрыда.

Крыптабіржа FTX абвясціла пра банкруцтва
Крыптабіржа FTX абвясціла пра банкруцтва
Па тэме
Крыптабіржа FTX абвясціла пра банкруцтва
«Я пашыўся ў дурні»: кіраўнік FTX шукае $8 млрд каб уратаваць крыптабіржу ад банкруцтва
«Я пашыўся ў дурні»: кіраўнік FTX шукае $8 млрд, каб уратаваць крыптабіржу ад банкруцтва
Па тэме
«Я пашыўся ў дурні»: кіраўнік FTX шукае $8 млрд, каб уратаваць крыптабіржу ад банкруцтва
Binance перадумала купляць неамерыканскі бізнэс FTX
Binance перадумала купляць неамерыканскі бізнэс FTX
Па тэме
Binance перадумала купляць неамерыканскі бізнэс FTX

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.