«Я пашыўся ў дурні»: кіраўнік FTX шукае $8 млрд, каб уратаваць крыптабіржу ад банкруцтва
Кіраўнік крыптабіржы Сэм Бэнкман-Фрыд заявіў, што FTX збанкрутуе, калі ён не зможа знайсці сродкі для закрыцця фінансавай дзіркі ў памеры да $8 мільярдаў.

Бэнкман-Фрыд паінфармаваў інвестараў пра наяўнасць дэфіцыту сродкаў незадоўга да таго, як біржа-канкурэнт Binance адклікала прапанову аб паглынанні. Кіраўнік FTX сказаў, што кампаніі неабходныя мінімум $4 мільярды, каб захаваць плацежаздольнасць, і цяпер ён спрабуе прыцягнуць фінансаванне для выратавання ў форме пазыкі або інвестыцый.
«Мне шкада, гэта самае галоўнае. Я пашыўся ў дурні і мусіў зрабіць лепш», — напісаў Бэнкман-Фрыд у Twitter. Бізнэсовец заявіў інвестарам, што быў бы «неверагодна, неверагодна ўдзячны», калі б яны маглі дапамагчы. Цяпер улады ЗША праводзяць расследаванне ў дачыненні да FTX, кіраўнік крыптабіржы страціў большую частку сваёй маёмасці.
Паводле даных The Wall Street Journal, крыптабіржа пазычыла больш за палову сродкаў сваіх кліентаў у памеры $10 мільярдаў для Alameda Research, якая належыць Бэнкману-Фрыду. Alameda Research затым выкарыстала іх для ставак на іншыя крыптавалюты і дапамогі іншым крыптавалютным кампаніям, якія спрабуюць перажыць агульны спад на рынку.
Адзін з працаўнікоў FTX паведаміў, што супрацоўнікі біржы ўтрымлівалі свае ашчаджанні на платформе, бо заробкі і бонусы ўключалі выплаты ў FTT. Паводле яго слоў, у 2021 годзе Бэнкман-Фрыд актыўна прасоўваў ідэю інвеставання супрацоўнікамі ў кампанію і прадаваў долі з 50% зніжкай.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
ох уж этот крипто скам
Гори гори ясно!