Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Футбольны сімулятар UFL з беларускімі каранямі плануюць запусціць у снежні 2024

Пакінуць каментарый

Распрацоўшчыкі футбольнага сімулятара UFL са студыі Strikerz Inc паведамілі, што запуск гульні перанесены з верасня на снежань гэтага года. 

Першапачаткова запуск планаваўся на 12 верасня. Паводле слоў распрацоўшчыкаў, у адкрытым бэта-тэсціраванні гульні ўзялі ўдзел больш за 2 мільёны гульцоў, і менавіта іх водгукі сталі прычынай затрымкі выхаду. Аўтары адклалі рэліз, каб выправіць заўвагі гульцоў.

UFL — бясплатны футбольны сімулятар. Яго распрацоўшчык — студыя Strikerz, міжнародны гульнявы брэнд, заснаваны ў 2016 годзе ў партнёрстве з беларускай гейм-студыяй Vizor Games. 

Бясплатны футбольны сімулятар UFL сузаснавальнік Vizor Games Сяргей Бруй зацізерыў яшчэ летам 2021 года, а распрацоўка ў рэжыме цішыні доўжыцца і таго даўжэй — ад 2016 года. 

У студзені 2022 года з’явіўся першы геймплэйны ролік гульні. У ім прысутнічаюць віртуальныя двайнікі зорак футбола, у тым ліку будучы інвестар Крышціяну Раналду. 

Пры канцы мінулага года Крышціяну Раналду далучыўся да інвестраўнда на $40 млн долараў у футбольны стымулятар. Паведамлялася, што яго ўдзел выходзіць за рамкі фінансавага забавязання. Дзякуючы сваёй папулярнасці (614 млн падпісчыкаў у Instagram) футбаліст будзе актыўна ўдзельнічаць у развіцці відэагульні.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.