Geely і Belgee цяпер можна купіць у Беларусі за крыпту

Мінскі аўтацэнтр «ТОЧКА» — афіцыйны дылер Geely і Belgee — запусціў сэрвіс набыцця аўтамабіляў за крыптавалюту. Для гэтага ён заключыў партнёрства з крыптаплатформай WhiteBird.

1 каментарый

Гэта першы прыклад інтэграцыі сэрвісу абмену крыпты ў працэс набыцця аўто ў краіне. Функцыя даступная пры выбары любой мадэлі Geely і адной з пяці мадэляў Belgee. Абмен крыпты адбываецца са спецыяльнай зніжанай камісіяй, «каб тым самым яшчэ і падтрымаць айчынны аўтапрам».

«Гэта не эксперымент і не акцыя, а паўнавартасны сэрвіс, які працуе ў прававым полі Беларусі. Мы пайшлі насустрач пажаданням сучаснага пакалення кіроўцаў», — падкрэсліў аўтацэнтр у рэлізе.

Аформіць пакупку і абмяняць крыпту можна без наведвання аўтацэнтра — менеджары даставяць неабходныя дакументы па сталіцы. Затым менеджар WhiteBird дапаможа абмяняць крыпту. Пасля афармлення ўгоды і аплаты аўтамабіль можна забраць у цэнтры або папрасіць даставіць па любым адрасе ў Беларусі.

«Уся працэдура цалкам легальная і празрыстая. Аплата аўто адбываецца афіцыйна ў беларускіх рублях», — адзначаюць у WhiteBird. Цэны, зніжкі і бонусы для ўладальнікаў крыптаактываў тыя ж, што і пры пакупцы наяўнымі. Крэдыт на недастатковую суму таксама можна ўзяць.

Па прагнозах аўтацэнтра, па новай схеме ў яго будуць купляць кожны дзясяты Geely або Belgee. А крыптарынак можа прыцягнуць новых пакупнікоў і амаладзіць аўдыторыю двух брэндаў у Беларусі.

Першы беларускі банк запусціў абмен крыпты ў аплікацыі
Па тэме
Першы беларускі банк запусціў абмен крыпты ў аплікацыі
ChatGPT разарыць, DeepSeek узбагаціць: чат-ботам далі ў кіраванне $10K, вось што было далей
Па тэме
ChatGPT разарыць, DeepSeek узбагаціць: чат-ботам далі ў кіраванне $10K, вось што было далей

Читать на dev.by