Геймеры знайшлі ў Cyberpunk 2077 Ілана Маска. Стваральнікі гульні назвалі гэта «глупствам»
Пасля рэлізу легендарнай гульні геймеры заўважылі персанажа, які быў падазрона падобны да мільярдэра. Распрацоўшчыкі ўсё абверглі.
У апублікаванай біяграфіі Маска, якая выйшла ў верасні, ёсць гісторыя пра яго сустрэчу з супрацоўнікамі студыі. Мільярдэр прыйшоў у офіс CD Projekt Red, узяўшы з сабою антыкварны мушкет. Яго тагачасная дзяўчына Граймс у той момант запісвала рэплікі для аднаго з персанажаў гульні. Прадпрымальнік нібыта пачаў размахваць зброяй перад супрацоўнікамі, патрабуючы, каб яго дадалі ў гульню.
Геймеры заўважылі, што ў самым пачатку праходжання Cyberpunk 2077 да галоўнага героя звяртаецца персанаж, вонкава падобны да Маска. Многія прыйшлі да высновы, што бізнэсовец усё ж такі дамогся свайго — і яго дадалі ў гульню ў якасці камео.
Дызайнер гульні Патрык Мілс пракаментаваў чуткі. Ён заявіў, што гэтая здагадка — «глупства», так як пазначаны NPC не мае з бізнэсоўцам нічога агульнага. «Гэта не Ілан Маск — NPC зусім не падобны да яго. Хто выдумаў гэтае глупства», — сказаў дызайнер. Аднак саму сустрэчу Маска з распрацоўшчыкамі гульні Мілс аспрэчваць не стаў.
«Мяне там не было, не ведаю. Але нават калі гэта праўда, то яна не азначае, што гэты выпадковы японец мае быць [Іланам Маскам]», — дадаў ён. У апошнім маштабным патчы гульні супярэчлівага персанажа ўсё ж такі выдалілі.
Читать на dev.by