Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Гейтс: спыненне распрацоўкі АІ — не выйсце

Заклік часова спыніць распрацоўку штучнага інтэлекту не вырашыць звязаных з тэхналогіяй праблемы Пра гэта заявіў Біл Гейтс у каментары Reuters з нагоды ліста, які справакаваў бурнае абмеркаванне будучыні АІ.

1 каментарый

Сузаснавальнік Microsoft лічыць, што людзям варта засяродзіцца на тым, як найлепшым чынам прымяняць дасягненні распрацоўшчыкаў, бо не зусім зразумела, як рэалізаваць такую ініцыятыву на глабальным узроўні.

Мінулага тыдня быў апублікаваны адкрыты ліст, да якога далучыліся Ілан Маск і яшчэ больш за тысячу экспертаў, з заклікам тэрмінова прыпыніць распрацоўку АІ-сістэм, якія перавышаюць па здольнасцях GPT-4 ад OpenAI. Яго аўтары кажуць пра неабходнасць ацэнкі патэнцыйных рызык ад такіх сістэм, а таксама пра выпрацоўку пратаколаў бяспекі для іх.

Билл Гейтс поделился мыслями и предсказаниями об ИИ
Билл Гейтс поделился мыслями и предсказаниями об ИИ 
По теме
Билл Гейтс поделился мыслями и предсказаниями об ИИ

«Я не думаю, што калі папрасіць адную канкрэтную арганізацыю прыпыніць [распрацоўкі], то праблема вырашыцца. Відавочна, падобныя рэчы могуць несці велізарную карысць. Што нам трэба, дык гэта пазначыць зоны рызыкі», — адзначыў мільярдэр.

«Я не зусім разумею, каго яны просяць спыніць [распрацоўкі], і ці пагодзіцца кожная з краін свету гэта зрабіць і з якой прычыны», — дадаў Біл Гейтс.

У сакавіку прадпрымальнік выклаў артыкул, у якім апісаў сваё бачанне перспектыў штучнага інтэлекту. Пасля гэтага яго раскрытыкаваў Ілан Маск. «Памятаю першыя сустрэчы з Гейтсам. Яго разуменне АІ было абмежаваным. Такім яно і засталося», — напісаў ён у Twitter.

Маск Возняк ды іншыя заклікалі спыніць навучанне нейрасетак «разумнейшых» за GPT-4
Маск, Возняк ды іншыя заклікалі спыніць навучанне нейрасетак, «разумнейшых» за GPT-4
Па тэме
Маск, Возняк ды іншыя заклікалі спыніць навучанне нейрасетак, «разумнейшых» за GPT-4

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Речь можно было сократить до "штож вы делаете - я уже кучу бабла в это вкинул"