Гейтс лічыць, што АІ-памочнікі заменяць Google і Amazon

Адзін з заснавальнікаў Microsoft заявіў, што мэта развіцця АІ-тэхналогій — стварэнне лічбавага агента, які будзе выконваць задачы для людзей, замяніўшы іншыя сэрвісы.

5 каментарыяў

На мерапрыемстве Goldman Sachs і SV Angel у Сан-Францыска Гейтс расказаў сваё бачанне будучыні АІ-тэхналогій. «Хто б ні стварыў такога асабістага агента, гэта па-сапраўднаму вартая тэхналогія, бо вы ніколі больш не зойдзеце на сайт пашукавіка, накшталт Google, вы ніколі зноў не зойдзеце на Amazon», — дадаў ён.

На думку мільярдэра, гэты памочнік зможа зразумець патрэбы і звычкі чалавека і дапамагчы атрымаць усю неабходную інфармацыю. Гейтс мяркуе, што ёсць шанец 50 на 50, што пераможцам у гонцы штучнага інтэлекту стане альбо стартап, альбо тэхналагічны гігант. Аднак бізнэсовец будзе расчараваны, калі Microsoft пацярпіць няўдачу.

Microsoft заклікае краіны стварыць рэгулятараў АІ і сістэму ліцэнзавання
Па тэме
Microsoft заклікае краіны стварыць рэгулятараў АІ і сістэму ліцэнзавання
Microsoft обвинила Китай в слежке за критической инфраструктурой США
По теме
Microsoft обвинила Китай в слежке за критической инфраструктурой США
Microsoft дадала пашукавік Bing у ChatGPT
Па тэме
Microsoft дадала пашукавік Bing у ChatGPT

Читать на dev.by