Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Генеральны дырэктар Atlassian назваў тры групы супрацоўнікаў, якія не трапілі пад скарачэнне дзеля ШІ. Адна можа здзівіць

Нядаўна Atlassian абвясціла аб звальненні 1600 чалавек — працу страціць прыкладна кожны дзясяты яе супрацоўнік. Зэканомленыя грошы кампанія мае намер укласці ў штучны інтэлект. Кіраўнік Atlassian Майк Кэнан-Брукс назваў тры катэгорыі работнікаў, якіх пашкадавалі.

Пакінуць каментарый

Паводле яго слоў, кампанія вырашыла засяродзіцца на перанавучанні людзей з навыкамі, якія дапамогуць ёй быць паспяховай AI-first-кампаніяй. «Гэта супрацоўнікі з высокімі паказчыкамі, выпускнікі і супрацоўнікі з універсальнымі кампетэнцыямі, якія можна прымяняць у розных ролях», — адзначыў Кэннан-Брукс у адкрытым лісце да падначаленых.

Калі першая і трэцяя катэгорыя не выклікаюць здзіўлення, то з утрыманнем выпускнікоў атрымліваецца цікава, таму што гэта супярэчыць трэндам апошніх месяцаў. Менавіта задачы пачатковых пазіцый часцей за ўсё бярэ на сябе штучны інтэлект, які робіцца ўсё магутнейшым, і мала хто хоча наймаць нядаўніх выпускнікоў і ўкладвацца ў іх навучанне.

У лістападзе даследчыкі Стэнфарда паведамлялі, што адносная занятасць сярод людзей 22-25 гадоў у прафесіях, якія схільныя да аўтаматызацыі ШІ, знізілася на 16%. CEO Anthropic Дарыё Амадэй лічыць, што за 1-5 гадоў ШІ знішчыць палову офісных пазіцый джуноў.

У мінулым кастрычніку гендырэктар Atlassian казаў, што кампанія павялічыла наём выпускнікоў у параўнанні з 2023 і 2024 годам, таму што ёй было патрэбна больш людзей у даследчыя і інжынерныя каманды. У каментары Business Insider прадстаўнік кампаніі сказаў, што ў лютым 2025-га было нанята 95 выпускнікоў, а ў гэтым лютым — ужо 108.

Atlassian звольніла 10% каманды каб укласціся ў ШІ
Atlassian звольніла 10% каманды, каб укласціся ў ШІ
Па тэме

«Усе ў паніцы»: ШІ пакідае джунаў без працы не толькі ў ЗША

Чытайце таксама
У беларускіх студэнтаў з'явіцца ўнікальная магчымасць адправіцца па абмене ў Паўночную Карэю

4 каментарыя
Менеджарка Microsoft выгарэла, потым яе звольнілі. Яна ўжо тры гады без працы

3 каментарыя
Gartner: палова кампаній, якія замянялі людзей ШІ-ботамі, вельмі хутка будуць вяртаць людзей

Meta скарачае некалькі соцень чалавек у Facebook, Reality Labs, іншых аддзелах

1 каментарый

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.