Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Гендырэктар Google: АІ занадта важная тэхналогія, каб яе не рэгуляваць

Кіраўнік Alphabet Сундар Пічаі ў калонцы для Financial Times падзяліўся сваім поглядам на ролю дзяржаўнага рэгулявання сферы штучнага інтэлекту. Ён адзначыў, што кампанія імкнецца да адказнай распрацоўкі АІ на фоне асцярог, якія растуць вакол бяспекі тэхналогіі і яе занадта бурнага развіцця.

2 каментарыя

Пічаі адзначыў, што з аптымізмам глядзіць у будучыню АІ, і назваў яго «найвялікшай тэхналогіяй, над якой сёння працуе чалавецтва». Між тым менеджар лічыць, што некаторыя кампаніі ў сферы занадта захопленыя гонкай, а значыць, могуць не надаваць належнай увагі бяспецы.

«Google укараняе АІ у свае прадукты і сэрвісы больш за дзесяць гадоў і робіць іх даступнымі для карыстальнікаў. … Аднак яшчэ большае значэнне мае адказнае стварэнне АІ, і мы як грамадства мусім паклапаціцца пра гэта», — напісаў Пічаі. Ён дадаў, што чалавецтва мусіць прадухіліць шкоднае выкарыстанне тэхналогіі.

«Тэхналогія АІ занадта важная, каб абысціся без належнага рэгулявання», — лічыць Пічаі.

З лідарам Alphabet згодны і гендырэктар фірмы-канкурэнта OpenAI Сэм Альтман. Ён таксама перакананы, што распрацоўшчыкі АІ мусяць узаемадзейнічаць з уладамі, каб пазбегнуць негатыўных наступстваў развіцця тэхналогіі, і заклікае да ўзмацнення рэгулявання.

Маск Возняк ды іншыя заклікалі спыніць навучанне нейрасетак «разумнейшых» за GPT-4
Маск, Возняк ды іншыя заклікалі спыніць навучанне нейрасетак, «разумнейшых» за GPT-4
Па тэме
Маск, Возняк ды іншыя заклікалі спыніць навучанне нейрасетак, «разумнейшых» за GPT-4

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

А этому лишь бы всё регулировать. И желательно самому, и на хинди.

Вы там туалетную бумагу с двух сторон уже освоили использовать? А клавиатуры поделили?

Anonymous
Anonymous
0

Гугл вернется с ответом буквально через мгновение.