Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Гендырэктар Huawei: смартфоны Apple горшыя па якасці

Гендырэктар Huawei Рычард Ю на мерапрыемстве China EV100 заявіў, што смартфоны кітайскай кампаніі ломяцца ў разы радзей за айфоны. Ён дадаў, што калі ўзначаліў кампанію, усё было з дакладнасцю да наадварот і ўзровень браку ў Huawei быў нашмат вышэйшым, ніж у Apple. Але з часам ёй удалося значна палепшыць сістэму кантролю якасці сваіх дэвайсаў.

1 каментарый

Ю заявіў, што кампанія пастаянна ўкладвае ў R&D — у 2022 годзе на гэтыя мэты пайшло больш за чвэрць гадавой выручкі кампаніі, што паказвае яе прыхільнасць інавацыям. Гэта дазволіла ёй дамагчыся высокай якасці смартфонаў і карыстальніцкага досведу. Раней прадстаўнікі Huawei падкрэслівалі, што кампанія перш за ўсё клапоціцца пра якасць і пра спажыўца, а не пра выдаткі і прыбыткі.

Апошнія рэлізы мабільнай АС і смартфонаў Apple нярэдка суправаджаюцца навінамі пра паломкі і збоі. Гаджаты пад кіраваннем HarmonyOS — фірмовай аперацыёнкі Huawei — не пакутуюць на багі і забяспечваюць камфортнае ўзаемадзеянне з прадуктам, адзначыў Ю.

Вытворчасць і продаж смартфонаў Huawei моцна пацярпелі праз санкцыі ЗША. Калісьці кампанія была другім па велічыні вендарам на глабальным мабільным рынку — цяпер яна займае толькі 6 месца і спрабуе адыграць долю.

Huawei перешла в «режим выживания»
Huawei перешла в «режим выживания»
По теме
Huawei перешла в «режим выживания»
Китайская HarmonyOS стала самой быстрорастущей операционной системой в мире
Китайская HarmonyOS стала самой быстрорастущей операционной системой в мире
По теме
Китайская HarmonyOS стала самой быстрорастущей операционной системой в мире

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
1

ЛОЛ