Германія дапускае блакаванне ChatGPT па слядах Італіі, Францыя і Ірландыя задумаліся

Мінулага тыдня італьянскія рэгулятары забаранілі чатбот ChatGPT на тэрыторыі краіны. У панядзелак упаўнаважаны ўрада Германіі ў пытаннях абароны даных Ульрых Кельбер заявіў газеце Handelsblatt, што тая можа пераняць досвед сваёй суседкі.

5 каментарыяў

«У прынцыпе, гэтая мера таксама магчымая ў Германіі», — цытуе Кельбера Reuters. Аднак канкрэтных планаў наконт блакавання пакуль няма.

Чыноўнік дадаў, што Германія запрасіла ў італьянскага боку падрабязнасці пастановы пра блакаванні. Таксама для абмеркавання пытання са сваімі італьянскімі калегамі звязаліся органы абароны персанальных даных Францыі і Ірландыі.

Раней італьянскае ўпраўленне абароны персанальных даных першым у свеце наклала часовае абмежаванне на выкарыстанне чатбота ChatGPT. Гэтаму папярэднічала расследаванне ў дачыненні да OpenAI, падставай для якога стаў збой, у выніку чаго невялікае кола карыстальнікаў ChatGPT цягам 9 гадзін магло бачыць фрагменты дыялогаў іншых карыстальнікаў, іх імёны і прозвішчы, адрасы, а таксама апошнія 4 лічбы і тэрмін дзеяння банкаўскіх карт. Таксама высветлілася, што OpenAI ніяк не адфільтроўвае юзераў, маладзейшых за 13 гадоў.

Мінулай пятніцы OpenAI абмежавала доступ да нейрасеткі для карыстальнікаў з італьянскімі IP, а тым, хто купіў падпіску, верне грошы. Таксама арганізацыя заявіла, што актыўна імкнецца паменшыць аб’ём персанальных даных пры навучанні сваіх АІ-сістэм.

Італія забаніла ChatGPT — першая ў свеце
Па тэме
Італія забаніла ChatGPT — першая ў свеце
OpenAI адключала ChatGPT праз баг, які паказваў карыстальнікам чужую гісторыю дыялогаў
Па тэме
OpenAI адключала ChatGPT праз баг, які паказваў карыстальнікам чужую гісторыю дыялогаў

Читать на dev.by