Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Гэта фарс і вымаганне»: Spotify выступіла супраць зменаў у App Store

Кампанія выступіла супраць зменаў, якія ўвяла Apple для распрацоўшчыкаў у мэтах выканання еўрапейскага закона «Аб лічбавых рынках», але, падобна, нічога не можа з гэтым зрабіць.

2 каментарыя

Spotify лічыць, што ўведзены «асноўны тэхналагічны збор» (Core Technology Fee — CTF) нанясе распрацоўшчыкам шкоду, асабліва тым, хто распаўсюджвае праграмы бясплатна. На думку кампаніі, збор з’яўляецца «вымаганнем, непрыхаваным і простым». Раней Apple абвясціла, што будзе спаганяць CTF у памеры 50 еўрацэнтаў за кожную ўсталёўку праграмы звыш 1 мільёна загрузак за год.

«Мяркуючы з нашага прачытання прапановы Apple, распрацоўшчыку давядзецца плаціць гэты збор, нават калі карыстальнік загрузіў праграму, ніколі яе не запускаў і забыўся выдаліць», — гаворыцца ў паведамленні. Таксама Spotify засталася незадаволеная камісіяй у памеры 17% для распрацоўшчыкаў, якія пяройдуць на чужыя плацежныя сістэмы.

Раней Spotify абвясціла аб планах стварыць у ЕС уласную плацежную сістэму, аднак цяпер гэты праект пад пытаннем: «Улічваючы, што нашая база загрузак Apple у ЕС складае 100 млн чалавек, гэты новы падатак на загрузкі і абнаўленні можа рэзка падняць нашыя выдаткі на прыцягненне кліентаў, патэнцыйна павялічыўшы іх у дзесяць разоў. <…> Па новых умовах мы не можам дазволіць сабе гэтых збораў, калі хочам быць прыбытковай кампаніяй, так што наш адзіны варыянт — прытрымлівацца статус-кво».

Apple дазволіць чужыя крамы ў ЕС і многае іншае. Галоўнае
Apple дазволіць чужыя крамы ў ЕС і многае іншае. Галоўнае
Па тэме
Apple дазволіць чужыя крамы ў ЕС і многае іншае. Галоўнае
Капіталізацыя Microsoft упершыню перавысіла $3 трлн і даганяе Apple
Капіталізацыя Microsoft упершыню перавысіла $3 трлн і даганяе Apple
Па тэме
Капіталізацыя Microsoft упершыню перавысіла $3 трлн і даганяе Apple
Apple па-ціхаму скупляе АІ-стартапы і таемна рыхтуе сваю генератыўную нейрасетку
Apple па-ціхаму скупляе АІ-стартапы і таемна рыхтуе сваю генератыўную нейрасетку
Па тэме
Apple па-ціхаму скупляе АІ-стартапы і таемна рыхтуе сваю генератыўную нейрасетку

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
-1

В переводе на человеческий "мы хотим пользоваться чужой инфраструктурой и клиентской базой нахаляву, а нам не дают!"

0

У винды тоже своя большая клиентская база, но это не помешало гуглоиду подать на майков иск за предустановленный ослик и WMP, из-за которого они не могли пропихивать свой ущербный хром. так и в чём разница здесь? Причём гуглоиды сами вовсю упираются по аналогичному иску по предустановленному хрому в ведре.