Tesla падобная да Маска, а EPAM да Добкіна? Як бізнесы люструюць фаундараў
Расказвае інжынірынг-менеджар вялікіх каманд, псіхатэрапеўт і псіхолаг-практык, які чвэрць стагоддзя назірае знутры за беларускім ІТ.
Расказвае інжынірынг-менеджар вялікіх каманд, псіхатэрапеўт і псіхолаг-практык, які чвэрць стагоддзя назірае знутры за беларускім ІТ.
Расказвае інжынірынг-менеджар вялікіх каманд, псіхатэрапеўт і псіхолаг-практык, які чвэрць стагоддзя назірае знутры за беларускім ІТ.
— Часам заўважаеш, што ёсць сувязь паміж асабістымі якасцямі фаундара і тым, як уладкаваны бізнес і яго культура знутры. Гэта так?
— Вядома. Праграмісты-фаундары, натуральна, бываюць рознымі. Але, як правіла, ІТ-кампаніі заснавалі інжынеры. І гэтыя інжынеры — калі яны не могуць або не хочуць атрымаць бізнес-адукацыю або наняць кампетэнтных менеджараў (і даць ім патрэбныя паўнамоцтвы) — нярэдка затым унутры свайго бізнесу робяць стаўку таксама на інжынераў. Пры гэтым яны могуць ігнараваць іншыя функцыі, не разумеюць, як правільна выбудаваць арганізацыю і працэсы. Так з’яўляюцца скажэнні ў карпаратыўнай культуры — напрыклад, «інжынерны шавінізм».
Гэты тэрмін удала апісвае такое перакананне: добры спецыяліст — гэта аўтаматычна ідэальны кандыдат на пасаду менеджара. Раз ты хутчэй за ўсіх пішаш код або круты архітэктар — значыць і менеджар будзеш добры.
Некаторыя з такіх менеджараў пазней працуюць паводле прынцыпу «калі ты сам кудысь дарос, прарваўся — зрабі там адчувальную такую дзедаўшчыну» (асабліва гэта заметна ў постсавецкім грамадстве і ўжо паступова сыходзіць часткова само па сабе). У пачатку сваёй кар’еры я мяняў кампаніі раз у паўгода якраз праз такую «дзедаўшчыну» ўнутры.
— Адзін са спосабаў — добра наладжаная HR-функцыя або кампетэнтныя вонкавыя эйчары. Я бачыў, як HR-функцыянал павінен працаваць насамрэч, — напрыклад, у SAP. Там адразу відаць, што гэтыя людзі з People Operations робяць і навошта яны патрэбны.
І наадварот, распаўсюджаная ў беларускіх кампаніях мадэль: раз ужо ў кампаніі павінен быць HR, возьмем сімпатычную дзяўчыну з педагагічнай адукацыяй, хай яна наймае людзей і ялінку на Новы год упрыгожвае.
Вы ж не наймаеце настаўніка матэматыкі на пасаду праграміста. Вы шукаеце праграміста з адукацыяй праграміста, з вопытам праграмавання менавіта на той мове, якая вам патрэбна. А эйчараў наймаюць паводле прынцыпу «лётае як качка, кракае як качка — напэўна, гэта качка».
Мае прэтэнзіі тут — не да дзяўчыны, а менавіта да кіраўніка: ён жа павінен будаваць арганізацыю, наладжваць яе функцыянал, неяк дызайніць. Або дэлегаваць гэта сапраўдным менеджарам. Бо менеджар — гэта складаны навык і асобная прафесія, якой трэба асаблівым чынам вучыцца.

— Як працуе механізм рэтрансляцыі асабістых якасцей фаундара? Наўрад ці хтось піша ў працоўных чатах «будзьце такімі, як я»?
— Гэта натуральны механізм, які абапіраецца на тое, што кожны чалавек жыве сваімі патрэбамі. І калі чалавек прыходзіць на працу, у новае для сябе асяроддзе, ён павінен зразумець, як тут выжываць. Напрыклад, калі асяроддзе агрэсіўнае, ёсць жорсткі прэсінг, калі людзі працуюць па 60 гадзін на тыдзень, чалавек спрабуе зразумець, як выжываюць усе астатнія. Таму што гэта дапаможа выжыць яму самому. Часта ён думае не пра тое, як адпрацаваць гэтыя 60 гадзін, а як прадэманстраваць, што ён іх адпрацаваў.
Ідзе гэта ад заснавальніка або ад таго, хто рэальна кіруе кампаніяй. Як гэта транслюецца? Калі заснавальнік цісне на PM, то PM будуць ціснуць на выканаўцаў.
Вядома, ад асобаснай спеласці праектных менеджараў усё гэта таксама залежыць. Ёсць прафесійны падыход, калі PM збярэ каманду, скажа, што нам трэба вось да гэтай даты выкаціцца, і прапануе падумаць, як гэта зрабіць. Прапануе зрабіць прыярытызацыю, вызначыць, у якіх дэталях можна праігнараваць якасць, а што абавязкова павінна быць ідэальным.
А іншы PM, на якога накрычаў начальнік, ведае толькі адзін спосаб справіцца са сваім страхам: накрычыць на іншых людзей.
— А як асоба заснавальніка ўплывае на памер кампаніі?
— Памятаю інтэрв’ю, у якім заснавальніку адной з найбуйнейшых беларускіх ІТ-кампаній, назавём яе «А», задалі прыкладна такое пытанне: «Калі вы пачыналі, у гэты ж час з’явілася некалькі падобных кампаній, і нейкі час вы ішлі ноздра ў ноздру. А потым вы пайшлі наперад. Чаму?» Ён сказаў, што за іншых адказаць не можа.
Тады пра гэта ж спыталі ва ўладальніка адной з невялікіх кампаній, якія стартавалі ў той жа час, што і «А». І ён сказаў: «А мяне ўсё задавальняе. Я хачу менавіта такі бізнес».
Калі памятаеце, толькі пазней — калі ўзнік палітычны ціск — многія пачалі імкнуцца адкрываць офісы ў Польшчы, ва Украіне і ў іншых краінах. Раней іх фаундарам дастаткова было офіса ў Мінску.
Увогуле, маштаб бізнесу залежыць ад патрэб фаундараў.
Ёсць такая простая патрэба — сям’ю пракарміць. Дзяцей навучыў, дом дабудаваў, машыну новую купіў, да 80 гадоў сабе забяспечыў дастатковы даход. Увогуле гэта можа быць прыкметай чалавека з вельмі здаровай псіхікай, які папросту не шукае дадатковага стрэсу.
Ёсць іншыя людзі — яны ствараюць бізнес не для таго, каб зарабіць грошай на жыццё. Для іх грошы — увогуле другаснае. Вось колькасць грошай — так, можа быць мэтай. Напрыклад, стаць першым мільярдэрам у краіне. Але мэта можа быць і ўвогуле не звязанай з грашыма. Як у Ілана Маска — запусціць ракету, адправіць на Марс карабель з экспедыцыяй.

— Выходзіць, асоба фаундара — тое бутэльнае горлачка, праз якое бізнес можа або не можа расці далей?
— Бізнес — гэта не жывы арганізм. Гэта як з машынай: чалавеку трэба — ён едзе, а машыне нічога не трэба, яна — кавалак жалеза.
— Прывядзіце прыклады «ролі асобы ў буйным бізнесе»?
— Давай абмяркуем гэта на прыкладзе «Яндэкса». Гэта ўнікальная з’ява для расійскага ІТ-рынку. Відавочна, асоба Іллі Сегаловіча вельмі моцна паўплывала на тое, якім «Яндэкс» 1.0 быў пры ягоным жыцці, да 2013 года. Кампанія, заснаваная інтэлігентным чалавекам, і сама была такой. Усе захапляліся «Яндэксам», марылі там працаваць.
А сёння «Яндэкс» 2.0 — гэта ўжо звычайная галера. Яна існуе ў медыйнай прасторы і ўспрымаецца як карпарацыя, якая эксплуатуе людзей, у якой ёсць нейкае сваё «гестапа». Адзначу, што сам я ніколі не працаваў у «Яндэксе», але водгукі вельмі красамоўныя.

— А беларускі прыклад?
— Вядома, хочацца нейкай такой цёплай мясцовасці, калі зрабілі кампанію для душы. Але нешта нічога не прыходзіць у галаву. Затое ёсць супрацьлеглы прыклад.
Назавём гэту кампанію «Б». На беларускім рынку яна добра вядома не проста як галера, а як канцлагер. Усе тэсціроўшчыкі, якія выйшлі адтуль, распавядаюць, што яна наглуха далбанутая. Аднойчы я лідзіў тэстыроўшчыка, які прыйшоў адтуль, распавядаў пра іх унутраную кухню. У «Б» бяруць са студэнцкай лавы, стажыроўка — адпрацоўка — і праз два гады 90% тэсціроўшчыкаў сыходзяць з «Б». Часта ў кампанію «А» (пры гэтым у «Б» злуюцца, што ў іх «крадуць»).
На жаль, я насамрэч нічога не ведаю пра асобу заснавальніка «Б» — але падазраю, што нейкая сувязь тут ёсць.
— Ці варта хаця б у першым набліжэнні вывучыць асобу фаундара перад тым, як прыняць офер?
— У цэлым я б сказаў, што гэта выдатная ідэя. Пытанне ў складанасці гэтага працэсу. Эфектыўней і прасцей пачытаць водгукі, чым збіраць інфармацыю з рэлевантных пляцовкак.
Дадам, што ў буйных кампаніях лепш вывучаць не асобу заснавальніка, а асобы Delivery Manager, Account Manager, Unit Head. Таму што там усюды будзе свой маленькі агарод.

Калі вы паводле нейкіх прыкмет зразумелі, што чалавек, пад якім вы будзеце працаваць — псіхапат або сацыяпат, ад гэтай кампаніі трэба трымацца далей.
Ёсць такія жорсткія псіхатыпы кіраўнікоў накшталт сацыяпатаў і псіхапатаў, якія любяць маніпуляваць людзьмі. Каманду яны сабе збіраюць з людзей, якімі лёгка маніпуляваць. Даводзілася сутыкацца і працаваць з такімі. Глядзіш на каманду, якую сабраў такі псіхапат — а там усе, як кажа адзін мой сябар, «вожыкі са зламанымі ножкамі». Ім усім бы на псіхатэрапію схадзіць.
Дарэчы, калі вы — чалавек са здаровай функцыянальнай сям'і, з добрай адукацыяй, вы ведаеце сабе цану, у вас добра сфарміраванае ядро асобы, вы умееце абараняцца, распазнаваць маніпуляванне і газлайтынг — хутчэй за ўсё вы не апынецеся ў такім месцы.
— Справа тут нават не ў тым, што такі чалавек папросту не пойдзе ў таксічную каманду. Таксічная каманда яго не прыме. Здаровы чалавек выглядае небяспечна для такой каманды.
Бо як зрабіць сапраўды моцную каманду? Калі хрэстаматыйна — то з людзей, якія ў чымсь лепшыя за цябе. Такое можа сабе дазволіць толькі асобасна спелы чалавек.
І яшчэ ёсць такое чароўнае правіла: у камандзе абавязкова павінен быць чалавек, які мысліць перпендыкулярна астатнім. Ягонае меркаванне здзіўляе і ўражвае: «Ну ты, канечне, Лёха, даеш!»
У чым прывабнасць такіх людзей? Яны ўносяць струмень свежасці ў моманты, калі пачынаецца нейкі застой, рухаюць любы брэйнстормінг. Але гэта таксама працуе толькі ў нармальнай камандзе.
— Што рабіць, калі таксічны бізнес цябе ўсё ж прыняў і, напрыклад, шчодра плаціць?
— Калі вы нейкім чынам там апынуліся — сыходзьце.
Што адбудзецца, калі так зробяць усе? Такой кампаніі не будзе, яна скончыцца. Дарэчы, такі прыклад у Беларусі быў. Гэта «Сбертэх», афіліяваны з расійскім «Сбербанкам». Памятаеце, у іх было шмат грошай, яны адкрылі філіял у Мінску, развіваліся, пару гадоў нават нібыта квіталі. А потым раптам зніклі, закрыліся. Людзі прыходзілі туды і вельмі хутка сыходзілі. Месяц працавалі — і сыходзілі, няхай нават са зніжэннем грэйда. Як казаў знаёмы, «госпадзі, я толькі ў кнігах Стругацкіх чытаў або ў „Грузе-200“ бачыў, што такая дзічына бывае».
Ці можна працаваць у такіх дысфункцыянальных арганізацыях? Напрыклад, за добрыя грошы? Адказ вельмі просты: калі працаваць нядоўга, то можаш адбіцца лёгкім спалохам.
Калі засядзецца на гэтым месцы — то ў лепшым выпадку гэта будзе тое самае выгаранне. А ў горшым — нешта з хвароб, напрыклад, сур’ёзны алкагалізм. Ёсць, дарэчы, людзі, якія «праскокваюць» стадыю выгарання і адразу трапляюць у дэпрэсію. У паўнавартасны такі дыягназ, з таблеткамі і г. д.

Таксічная арганізацыя павінна паміраць.
— Любы разумны, адукаваны чалавек разумее, што здаровае прадуктыўнае асяроддзе значна лепей спрыяе таму, каб бізнес рос і развіваўся. Гэтае сцвярджэнне лёгка знаходзіць пацверджанне на практыцы. Ёсць навуковыя даследаванні пра рысы асобы, якія дапамагаюць фаундарам станавіцца паспяховымі. І сярод іх няма ні таксічнасці, ні агрэсіўнасці. Якраз наадварот.
Калі чалавек больш сумленны, адкрыты, цікаўны — гэта спрыяе поспеху.
Гэта выглядае крыху дзіўна і месцамі не карэлюе са стэрэатыпным успрыманнем поспеху. Але статыстыка, сабраная на вялікіх дадзеных, кажа, што ёсць «Вялікая пяцёрка» важных для поспеху якасцяў, Big Five. І гэта менавіта сумленнасць, добразычлівасць, эмацыйная стабільнасць, экстравертнасць і адкрытасць.

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Сучка, ко мне! Слушаться хозяина ))