Getty Images падала ў суд на распрацоўшчыкаў Stability AI

Кампанія падала ў лонданскі суд пазоў да распрацоўшчыка нейрасеткі для генерацыі выяў Stable Diffusion.

Пакінуць каментарый

Паводле даных The Verge, фотабанк лічыць, што распрацоўшчык незаконна скапіяваў і выкарыстаў для навучання нейрасеткі мільёны выяў, абароненых аўтарскім правам. Аднак канкрэтныя патрабаванні, якія кампанія выставіла Stability AI, не раскрываюцца.

«Кампанія не звярталася да нас з просьбай выкарыстоўваць матэрыялы фотабанка, таму мы прымаем меры для абароны нашых аўтараў і сваіх правоў на інтэлектуальную ўласнасць», — заявіў гендырэктар Getty Images Крэйг Пітэрс. Ён дадаў, што фотабанк зацікаўлены не ў фінансавай кампенсацыі або забароне генератыўных тэхналогій, а ў стварэнні прававога рэгулявання гэтай сферы.

Stable Diffusion стала публічна даступная летась у жніўні. Яна можа генераваць выявы паводле тэкставага запыту, дамалёўваць накіды і ствараць карцінкі на аснове рэферэнсаў. Getty Images забараніла запампоўваць і прадаваць выявы, створаныя нейрасеткамі. У студзені калектыўны пазоў супраць распрацоўшчыкаў Midjourney і Stable Diffusion падалі мастакі.

Microsoft спрасціла доступ да воблачнага сэрвісу Azure OpenAI і хоча дадаць туды ChatGPT
Па тэме
Microsoft спрасціла доступ да воблачнага сэрвісу Azure OpenAI і хоча дадаць туды ChatGPT
Bloomberg: Microsoft плануе ўкласці да $10 млрд у распрацоўшчыка ChatGPT
Па тэме
Bloomberg: Microsoft плануе ўкласці да $10 млрд у распрацоўшчыка ChatGPT
Хакеры пачалі выкарыстоўваць ChatGPT для стварэння вірусаў
Па тэме
Хакеры пачалі выкарыстоўваць ChatGPT для стварэння вірусаў

Читать на dev.by