Gismart інтэграваўся з найбуйнейшай у свеце аўдыяплатформай SoundCloud
Беларуска-брытанскі распрацоўшчык Gismart інтэграваў доступ да аўдыяплатформы SoundCloud у сваю праграму для пачаткоўцаў і прафесійных дыджэяў — DJ it!

Як расказалі ў кампаніі, інтэграцыя дазволіць карыстальнікам праграмы падключыць свой уліковы запіс SoundCloud Go+ да DJ it! акаўнта на платформах iOS і Android. Карыстальнікі з падпіскай SoundCloud Go+ могуць карыстацца бібліятэкай з больш як 320 мільёнамі ліцэнзаваных музычных трэкаў ад музычных гуртоў, ды-джэяў і аўдыястваральнікаў.
Праграма DJ it! выйшла ў глабальны рэліз пры канцы 2019 года, на дадзены момант у яе 19 мільёнаў спамповак. У 2022 годзе ў праграме было больш за 6,6 мільёна спамповак.
У праграме DJ it! можна прайграваць і мікшыраваць музыку без дадатковага абсталявання. Карыстальнік можа працаваць унутры праграмы з трэкамі, створанымі саўнд-прадзюсарамі Gismart ды іншымі музыкамі, дадаваць уласную бібліятэку трэкаў дзякуючы інтэграцыі з воблачнымі сховішчамі.
Таксама ў праграме ёсць навучальны модуль Academy — толькі на iOS платформе) — адукацыйныя курсы для ўсіх, хто хоча паспрабаваць сябе ў дыджэінгу або ўдасканаліць свае навыкі. У 2022 годзе ў Academy з’явіўся новы адукацыйны кантэнт — 10 відэаўрокаў і практычных заняткаў, якія дазваляюць карыстальнікам навучацца новаму і адразу замацоўваць навыкі.
Летась Gismart інтэграваў DJ it! са стрымінгавым сэрвісам TIDAL і атрымаў бронзу на прэстыжнай еўрапейскай прэміі The Lovie Awards за найлепшы юзер-інтэрфейс.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.