«Вітаю, GitHub»: GitHub запусціў тэставанне галасавога памочніка для Copilot

Сэрвіс эксперыментуе з сістэмай, з дапамогай якой карыстальнікі Copilot змогуць кіраваць праграмай голасам і пісаць код без клавіятуры.

Пакінуць каментарый

Дастаткова будзе сказаць «Hey, Github», або «Вітаю, GitHub» для пачатку работы. «Раз Copilot — наш напарнік-праграміст, мы павінныя ўмець з ім размаўляць. Менавіта над гэтым і працуе нашая каманда. Мы вельмі спадзяемся, што гэта дазволіць ацаніць карысць Copilot яшчэ большай колькасці распрацоўшчыкаў — у тым ліку тым, каму цяжка або хто не можа друкаваць», — заявілі ў кампаніі.

Над сістэмай галасавога кіравання працуе каманда інжынераў-распрацоўшчыкаў і даследчыкаў GitHub Next. Паводле іх слоў, цяпер можна папрасіць праграму напісаць і адрэдагаваць фрагмент кода, перамясціцца да неабходнага метаду, запусціць праграму і патлумачыць, што робіць канкрэтны радок.

На сайце можна паглядзець, як працуе тэставая версія, таксама ёсць запіс на «тэхнічны агляд» — распрацоўшчыкі збіраюць зваротную сувязь для паляпшэння прадукту. Пакуль кіраванне голасам будзе працаваць толькі ў рэдактары Visual Studio Code.

GitHub закроет открытый редактор кода Atom
По теме
GitHub закроет открытый редактор кода Atom
GitHub прокомментировал блокировку аккаунтов российских компаний
По теме
GitHub прокомментировал блокировку аккаунтов российских компаний
«35 тысяч» репозиториев GitHub были клонированы и распространяли малварь
По теме
«35 тысяч» репозиториев GitHub были клонированы и распространяли малварь

Читать на dev.by