Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Кіраўнік OpenAI кажа, што распрацоўшчыкі самі баяцца ChatGPT і што яна многіх пазбавіць працы

Гендырэктар OpenAI Сэм Альтман у інтэрв’ю ABC News прызнаў, што яго «трохі пужаюць» здольнасці ChatGPT, і прадказаў, што яна можа прывесці да скарачэння мноства працоўных месцаў.

5 каментарыяў

Ён дадаў, што людзі «мусяць радавацца» таму, што кампанія насцярожана ставіцца да патэнцыйных магчымасцей штучнага інтэлекту. «Калі б я сказаў, што [не напалоханы], або не верце мне, або для вас мала добрага ў тым, што я на гэтай пасадзе», — пракаментаваў кіраўнік OpenAI.

Альтман лічыць, што АІ можа замяніць многіх людзей, але і разам з тым прывесці да з’яўлення новых, лепшых працоўных месцаў. На яго думку, АІ стане самай вялікай тэхналогіяй, створанай чалавецтвам, і павысіць якасць жыцця.

37-гадовы прадпрымальнік кажа, што знаходзіцца ў пастаянным кантакце з прадстаўнікамі ўлады. А таксама што рэгулятары і грамадства маюць быць уцягнутыя ў працэс разгортвання ChatGPT, паколькі зваротная сувязь можа дапамагчы нівеляваць магчымыя негатыўныя наступствы ад масавага выкарыстання тэхналогіі.

У лютым Альтман пісаў, што свет можа стаяць на парозе распрацоўкі сапраўды жахлівых прыкладаў штучнага інтэлекту. Ён выказаўся на падтрымку рэгулявання сферы і падкрэсліў крытычную важнасць нормаў, а таксама дадаў, што грамадству неабходны час на адаптацыю да тэхналогіі падобнага маштабу.

«Мы не мелі рацыі»: OpenAI адмовілася ад прынцыпу адкрытасці кода
«Мы не мелі рацыі»: OpenAI адмовілася ад прынцыпу адкрытасці кода
Па тэме
«Мы не мелі рацыі»: OpenAI адмовілася ад прынцыпу адкрытасці кода
OpenAI паказала GPT-4 з падтрымкай малюнкаў
OpenAI паказала GPT-4 з падтрымкай малюнкаў
Па тэме
OpenAI паказала GPT-4 з падтрымкай малюнкаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-1

Неужели AI сможет формошлепать и делать круды?

-1

Пока быстрее самому сделать, больше времени потратиш на объяснение и доводку ))))

4

Ябатек ничто не заменит

1

Вспахивают роботы, а не человек. Давняя мечта людей.

0

ну всякие вебмартышки да, легко заменит