Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

OpenAI паказала GPT-4 з падтрымкай малюнкаў

OpenAI анансавала палепшаную версію сваёй моўнай мадэлі-GPT-4. Паводле слоў распрацоўшчыкаў, яна крэатыўнейшая і стала ўтрымліваць менш перадузятасцей.

1 каментарый
OpenAI паказала GPT-4 з падтрымкай малюнкаў

OpenAI анансавала палепшаную версію сваёй моўнай мадэлі-GPT-4. Паводле слоў распрацоўшчыкаў, яна крэатыўнейшая і стала ўтрымліваць менш перадузятасцей.

Раней у аснове чатбота ChatGPT ляжала Версія GPT-3.5. Галоўным адрозненнем новай нейрасеткі стала «мультымадальнасць» — яна прымае на ўваход не толькі тэкст, але і малюнкі. Таксама яна здольная генераваць у 8 разоў больш тэксту, чым яе папярэдніца.

Апрабаваць магутнейшую мадэль праз чатбота і API цяпер змогуць уладальнікі падпіскі ChatGPT Plus — пакуль гаворка вядзецца пра тэкставы ўвод. Ахвотныя могуць пакінуць заяўку ў лісце чакання. Магчымасць падаваць на ўваход карцінкі для шырокай публікі пакуль не даступная.

Кампаніі сталі замяняць супрацоўнікаў на ChatGPT
Кампаніі сталі замяняць супрацоўнікаў на ChatGPT
Па тэме
Кампаніі сталі замяняць супрацоўнікаў на ChatGPT

OpenAI адзначае, што адрозненні паміж GPT-4 і GPT-3.5 выяўляюцца на запытах вышэйшай складанасці: новая версія дае надзейнейшыя і крэатыўнейшыя адказы і дае рады больш спецыфічным інструкцыям.

Верагоднасць адказу GPT-4 на запыт забароненага кантэнту зніжаная на 82% у параўнанні з GPT-3.5, а факталагічнасць павысілі на 40%. Зрэшты, GPT-4 усё яшчэ не ідэальная і схільная да «галюцынацый», то-бок можа выдаваць неісныя факты за рэчаіснасць і дапускаць лагічныя памылкі.

Microsoft паспяшалася паведаміць, што яе чатбот Bing працуе на аснове менавіта GPT-4, кастамізаванай пад пошукавыя задачы.

OpenAI запусціла платную падпіску на ChatGPT
OpenAI запусціла платную падпіску на ChatGPT
Па тэме
OpenAI запусціла платную падпіску на ChatGPT
OpenAI адкрыла доступ да API ChatGPT для іншых кампаній
OpenAI адкрыла доступ да API ChatGPT для іншых кампаній
Па тэме
OpenAI адкрыла доступ да API ChatGPT для іншых кампаній
ChatGPT дала рады пытанням з тэхнічнага сумоўя ў Amazon
ChatGPT дала рады пытанням з тэхнічнага сумоўя ў Amazon
Па тэме
ChatGPT дала рады пытанням з тэхнічнага сумоўя ў Amazon
ChatGPT «уладкавалася» распрацоўшчыкам у Google на заробак $180 тысяч на год
ChatGPT «уладкавалася» распрацоўшчыкам у Google на заробак $180 тысяч на год
Па тэме
ChatGPT «уладкавалася» распрацоўшчыкам у Google на заробак $180 тысяч на год

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement